Dziennik Gazeta Prawna
Беларуская армія важнейшая за міліцыю
У бягучым годзе Беларусь павялічыць выдаткі на войска на 19%, то бок выдасьць больш, чым на міліцыю і бясьпеку. Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка на столькі разьбіў апазыцыю, што пакуль яе не баіцца. З іншага боку, падзеі з 2014 году на Крыме і ў Данецку прычыніліся да таго, што беларускі лідар зразумеў ролю збройных сіл у захаваньні ўлады.
На войска з бюджэту прызначана 1,1 мільярд рублёў. Пасьля гадоў скарачэньняў розьніца заўважальная. Тым больш, што адначасова прагучала абяцаньне купіць 12 зьнішчальнікаў Су-30СМ, якія акрамя Расеі маюць узброеныя сілы Казахстану. Праблема заключаецца ў тым, што адзін такі самалёт каштуе 50 мільёнаў даляраў, а таму на пакупку 12 штук трэба прызначыць гадавы бюджэт Міністэрства абароны. Гэта была б найбуйнейшая замова ў гісторыі беларускага войска. Беларускія экспэрты намякаюць, што пакупка зьнішчальнікаў можа быць праявам ляяльнасьці ў дачыненьні да Расеі.
Беларусы зрабілі высновы з разьвіцьця падзей ва Ўкраіне. Улады аналізавалі, як невялікая група ўзброеных з ног да галавы расейцаў спачатку захапіла невялікі Славянск у Данецкай вобласьці, каб пасьля пераняць астатнія гарады рэгіёну.
Неўзабаве пасьля гэтага на чале Міністэрства абароны быў пастаўлены Андрэй Раўкоў, былы камандзір 103 брыгады спэцсіл. Гэта менавіта спэцыялісты з Віцебску былі б высланыя на першую лінію агню, калі б «зялёныя чалавечкі» паявіліся на беларускай тэрыторыі.
Адначасова Менск з 2012 году эфэктыўна адмаўляе Расеі разьмясьціць у сябе паўнавартасную ваенную базу. Беларускія ўлады стала паўтараюць, што «такая база непатрэбная, хопіць, каб вы далі крэдыт і прадалі самалёты».
Рашучасьць беларусаў вырасла пасьля анэксіі Крыму. 11 студзеня Расея абвясьціла пляны аб разьмяшчэньні полку зьнішчальнікаў у Калінінградзкай вобласьці. Частка беларускіх экспэртаў лічыць, што гэта рэакцыя на адмову разьмясьціць у Беларусі ваенную базу.
Dziennik Gazeta Prawna: Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка на столькі разьбіў апазыцыю, што пакуль яе не баіцца. З іншага боку, падзеі з 2014 году на Крыме і ў Данецку прычыніліся да таго, што беларускі лідар зразумеў ролю збройных сіл у захаваньні ўлады.
На войска з бюджэту прызначана 1,1 мільярд рублёў. Пасьля гадоў скарачэньняў розьніца заўважальная. Тым больш, што адначасова прагучала абяцаньне купіць 12 зьнішчальнікаў Су-30СМ, якія акрамя Расеі маюць узброеныя сілы Казахстану. Праблема заключаецца ў тым, што адзін такі самалёт каштуе 50 мільёнаў даляраў, а таму на пакупку 12 штук трэба прызначыць гадавы бюджэт Міністэрства абароны. Гэта была б найбуйнейшая замова ў гісторыі беларускага войска. Беларускія экспэрты намякаюць, што пакупка зьнішчальнікаў можа быць праявам ляяльнасьці ў дачыненьні да Расеі.
Беларусы зрабілі высновы з разьвіцьця падзей ва Ўкраіне. Улады аналізавалі, як невялікая група ўзброеных з ног да галавы расейцаў спачатку захапіла невялікі Славянск у Данецкай вобласьці, каб пасьля пераняць астатнія гарады рэгіёну.
Неўзабаве пасьля гэтага на чале Міністэрства абароны быў пастаўлены Андрэй Раўкоў, былы камандзір 103 брыгады спэцсіл. Гэта менавіта спэцыялісты з Віцебску былі б высланыя на першую лінію агню, калі б «зялёныя чалавечкі» паявіліся на беларускай тэрыторыі.Адначасова Менск з 2012 году эфэктыўна адмаўляе Расеі разьмясьціць у сябе паўнавартасную ваенную базу. Беларускія ўлады стала паўтараюць, што «такая база непатрэбная, хопіць, каб вы далі крэдыт і прадалі самалёты».

ав