Беларускія ўлады вяртаюцца да супярэчлівага закону, які год таму выклікаў пратэсты. Дапрацаваны закон «Аб прадухіленьні сацыяльнага ўтрыманства» зноў выклікае крытыку.
Занятасьцю беспрацоўных будуць займацца спэцыяльныя камісіі, у якіх будуць засядаць дэпутаты, супрацоўнікі МУС і прадстаўнікі мясцовых цэнтраў занятасьці. Будуць кары. Беспрацоўны, які ня прыме прапанову працы, будзе аплачваць поўнасьцю камунальныя паслугі.
«Калі нехта можа, але ня хоча працаваць, то трэба яму даць рыдлёўку ў зубы і няхай працуе», – у жніўні казаў Лукашэнка. Ён сьцьвердзіў, што ёсьць мэтады заставіць алькаголіка працаваць. Беларускія праваабаронцы мяркуюць, што гэтыя словы папярэджваюць аб пашырэньні прымусовай працы ў Беларусі. Ужо цяпер 7 тысяч чалавек у Беларусі штогод накіроўваюць у лягеры працы. Адзінай правінай гэтых людзей зьяўляецца тое, што яны алькаголікі.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч з ПЦ "Вясна" кажа, што ў Беларусі лячэньнем алькаголікаў займаецца МУС, а не Міністэрства аховы здароўя. Напрыканцы мінулага году МУС падпарадкаваў сабе першы калгас. Раней ведамства паведамляла, што ў такіх месцах будзе праводзіцца перавыхаваньне былых вязьняў. Аднак не вядома, ці гэтая рэсацыялізацыя будзе праходзіць па прынцыпу добраахвотнасьці.
Rzeczpospolita/яс
Беларускія ўлады вяртаюцца да супярэчлівага закону, які год таму выклікаў пратэсты
Дапрацаваны закон «Аб прадухіленьні сацыяльнага ўтрыманства» зноў выклікае крытыку.
Занятасьцю беспрацоўных будуць займацца спэцыяльныя камісіі, у якіх будуць засядаць дэпутаты, супрацоўнікі МУС і прадстаўнікі мясцовых цэнтраў занятасьці. Будуць кары. Беспрацоўны, які ня прыме прапанову працы, будзе аплачваць поўнасьцю камунальныя паслугі.
«Калі нехта можа, але ня хоча працаваць, то трэба яму даць рыдлёўку ў зубы і няхай працуе», – у жніўні казаў Лукашэнка. Ён сьцьвердзіў, што ёсьць мэтады заставіць алькаголіка працаваць. Беларускія праваабаронцы мяркуюць, што гэтыя словы папярэджваюць аб пашырэньні прымусовай працы ў Беларусі. Ужо цяпер 7 тысяч чалавек у Беларусі штогод накіроўваюць у лягеры працы. Адзінай правінай гэтых людзей зьяўляецца тое, што яны алькаголікі.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч з Праваабарончага цэнтра Вясна кажа, што ў Беларусі лячэньнем алькаголікаў займаецца МУС, а не Міністэрства аховы здароўя. Напрыканцы мінулага году МУС падпарадкаваў сабе першы калгас. Раней ведамства паведамляла, што ў такіх месцах будзе праводзіцца перавыхаваньне былых вязьняў. Аднак не вядома, ці гэтая рэсацыялізацыя будзе праходзіць па прынцыпу добраахвотнасьці.