Logo Polskiego Radia
Print

Далай-Лама і Туту называюць восем асноўных прынцыпаў шчасьця

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.12.2017 12:25
Абодва лідары сустрэліся ў Дxарамсале ў Індыі і цягам пяці дзён у прысутнасьці слухачоў размаўлялі пра радасьць і шчасьце.
Дэсмонд Туту і Далай-ЛамаДэсмонд Туту і Далай-Ламаprint screen/polityka.pl

Далай-Лама і арцыбіскуп Дэсмонд Туту раскрываюць восем асноваў шчасьця.

Абодва зьяўляюцца рэлігійнымі лідарамі і ляўрэатамі нобэлеўскай прэміі міру. Дала-Лама – сымбаль тыбэтанскага будызму й тыбэтанскай нацыянальнай тоеснасьці. У сваю чаргу англіканскі арцыбіскуп Туту змагаецца за адмену сыстэмы расавай сэгрэгацыі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.

У красавіку 2015 году абодва лідары сустрэліся ў Дxарамсале ў Індыі і цягам пяці дзён у прысутнасьці слухачоў размаўлялі пра радасьць і шчасьце ў сучасным сьвеце, перапоўненым пакутамі і злом. З гэтай сустрэчы нарадзілася кніга, якая надоечы выйшла на польскай мове.

І што зь яе вынікае? Далай-Лама і Туту называюць восем асноўных прынцыпаў, якія дапамагаюць дасягнуць хаця б мінімум шчасьця.

Першае: на ўсё можна глядзець з рознай пэрспэктывы – у трагедыі можна ўбачыць шанцы на нешта новае і добрае. Пакорлівасьць дапамагае наладжваць добрыя адносіны з людзьмі. Гумар, бо сьмех і жарты лепшыя, чым празьмерная павага. Адабрэньне таго, што ёсьць, бо навошта хвалявацца тым, што можна выправіць, і ці трэба хвалявацца тым, чаго выправіць немагчыма? Выбачэньне – гэта дарога да самааздараўленьня і вызваленьня ад мінулага. Удзячнасьць за тое, што жывем, удзячнасьць дае шчасьце. Спачуваньне іншым, але таксама спачуваньне ў адносінах да саміх сябе. І восьмы прынцып шчасьця – шчодрасьць, якая паводле Далай-Ламы і Туту - гэта тое ж, што і вялікадушнасьць.

Polityka/яс

У красавіку 2015 году абодва лідары сустрэліся ў Дxарамсале ў Індыі і цягам пяці дзён у прысутнасьці слухачоў размаўлялі пра радасьць і шчасьце
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт