Logo Polskiego Radia
Print

Навошта Трамп прызнаў Ерусалім сталіцай Ізраіля?

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 07.12.2017 15:28
Заява амэрыканскага лідара выклікала шквал крытыкі у мусульманскім сьвеце, Эўразьвязе й нават Ватыкане.
pixabay.com/Public Domain/CC0

У аўторак амэрыканскі прэзыдэнт заявіў, што Вашынгтон прызнае афіцыйнай сталіцай Ізраіля Ерусалім і намераны перанесьці туды сваю амбасаду. Зрабіць гэта абяцалі многія прэзыдэнты да Трампа, але ўвесь час адкладалі сваё рашэньне. Заява амэрыканскага лідара выклікала шквал эмоцыяў у мусульманскім сьвеце – піша газэта Rzeczpospolita.

Супраць рашэньня Трампа выступілі нават саюзьнікі ЗША – такія як Саудаўская Аравія й Турцыя. Палестына пагражае новай «вулічнай вайной камянёў» – Інтыфадай. Амэрыканскага лідра крытыкуе Эўрапейскі зьвяз і Ватыкан.

Рашэньне Трампа азначае, што ЗША перасталі быць нэўтральным пасярэднікам ва ўрэгуляваньні араба-ізраільскага канфлікту. Як Палястына, так і Ізраіль лічаць гэты горад сваёй сьвятыняй. Урэгуляваньне канфлікту на Блізкім Усходзе Дональд Трамп даверыў свайму зяцю Джэраду Кушнэру, якія паходзіць з сям’і артадаксальных габрэяў. А пляну прымірэньня Кушнэр ня мае – піша Rzeczpospolita.

Навошта амэрыканскі прэзыдэнт вырашыў разварушыць мурашнік, калі мірнага пляну ў яго няма? Магчыма, прычыну заявы Трампа трэба шукаць ва ўнутранай палітыцы ЗША – мяркуе выданьне. Дональда Трмапа падтрымлівае толькі 35% амэрыканцаў, яго абвінавачваюць у сувязях з Масквой, супраць яго апалчылася ўласная партыя, а таксама вядзецца некалькі расьсьледаваньняў. Скандальнае рашэньне прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраіля хоць на некаторы час адцягне грамадзкую ўвагу ад гэтых праблемаў.

Rzeczpospolita/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт