Logo Polskiego Radia
Print

ВІЧ пагражае кожнаму з нас

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.12.2017 15:15
  • барацьбы са СНІДам.mp3
У Польшчы найбольшы рост колькасьці ВІЧ-інфэкцый адбыўся ў групе людзей, якім больш за 50 гадоў.
Сусьветны дзень барацьбы са СНІДам.Сусьветны дзень барацьбы са СНІДам.PAP/EPA/DIVYAKANT SOLANKI

ВІЧ пагражае кожнаму з нас
1 сьнежня адзначаецца Сусьветны дзень барацьбы са СНІДам.
1 сьнежня адзначаем Сусьветны дзень барацьбы са СНІДам. Мэта шматлікіх кампаній і мерапрыемстваў, якія адбываюцца ў гэты час, зьвязаная з распаўсюджваньнем ведаў пра вірус і хваробу.
Сусьветны дзень барацьбы са СНІДам – гэта таксама нагода самому задумацца над абсьледаваньнем на наяўнасьць ВІЧ-інфэкцыі.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
Сусьветны дзень барацьбы са СНІДам быў устаноўлены Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый у 1988 годзе. Чаму?
Паводле статыстычных дадзеных Аб'яднанай праграмы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па ВІЧ/СНІД, ЮНЭЙДС за 2015 год, у сьвеце жывуць амаль 37 мільёнаў ВІЧ-інфэкаваных чалавек. Гэта эпідэмія, пра якую надалей складана размаўляць. Хворыя ўвесь час сустракаюцца зь неразуменьнем, нецярпімасьцю й страхам.
Аднак самае жахлівае, што кожны другі хворы чалавек нават ня ведае, што ён зьяўляецца носьбітам віруса. Паводле розных ацэнак, у Польшчы жыве 20-37 тысяч ВІЧ-інфэкаваных людзей.
Важным элемэнтам мерапрыемстваў Сусьветнага дня барацьбы са СНІДам зьяўляецца распаўсюджваньне ведаў аб прафіляктыцы захворваньняў. Сусьветны дзень барацьбы са СНІДам павінен інфармаваць і адукаваць, а таксама заахвочваць да салідарнасьці ня толькі зь ВІЧ-інфэкаванымі людзьмі й хворымі СНІДам, але таксама зь іх блізкімі.
Сваю салідарнасьць й сымбалічную падтрымку мы можам аказаць у гэты дзень прышпільваючы да вопраткі Чырвоную стужку – сымбаль барацьбы са СНІДам.
На жаль, многія людзі да гэтага часу думаюць, што праблема ВІЧ і СНІД абсалютна іх не датычыць. Тым часам дасьледаваньні паказваюць, што амаль 90% палякаў ніколі не рабілі тэстаў на прысутнасьць віруса ў арганізьме.
У польскім грамадзтве прынята лічыць, што хвароба датычыць выключна тых, хто прымае наркотыкі й мае шмат сэксуальных партнэраў, то бок у асноўным маладых і неадказных людзей. Гэта праўда, што згаданыя фактары павялічваюць рызыку ВІЧ-інфэкцыі, але пад пагрозай можа апынуцца кожны й нават пра гэта ня ведаць.
Па дадзеных Нацыянальнага інстытута грамадзкага здароўя – Нацыянальнага інстытута гігіены, у мінулым годзе ў Польшчы былі выяўленыя 1 306 выпадкаў ВІЧ-інфэкцый. Гэта самая высокая колькасьць, пачынаючы з 80-х гадоў, калі ўпершыню пачалі адкрыта казаць аб эпідэміі.
Адна траціна заражаных - гэта маладыя людзі да 30 гадоў. Аднак
найбольшы рост колькасьці ВІЧ-інфэкцый адбыўся ў групе людзей, якім больш за 50 гадоў. У мінулым годзе ў гэтай узроставай групе былі выяўленыя 94 інфэкцыі, а ў канцы ліпеня 2017 году - ужо 57 выпадкаў.
Паводле дырэктара Нацыянальнага цэнтра па барацьбе са СНІДам Анны Мажэц-Багуслаўскай (Anna Marzec-Bogusławska), гэта паказвае, што заразіцца можа кожны, незалежна ад полу і ўзросту.
Анна Мажэц-Багуслаўска: Найстарэйшаму пацыенту, які заразіўся ВІЧ палавым шляхам, быў 81 год. Да гэтага парадаксальна прычыняецца прагрэс у мэдыцыне, то бок лекі, якія падаўжаюць сэксуальную актыўнасьць людзей.
Анна Мажэц-Багуслаўская падкрэсьлівае значэньне адукацыі. З гэтай мэтай распачата найноўшая грамадзкая кампанія пад загалоўкам „У мяне ёсьць час, каб пагаварыць” (#mamczasrozmawiac).
Кампанія садзейнічае распаўсюджаньню дыялёгу пра здароўе паміж пакаленьнямі. Гаворка ідзе пра тое, каб не саромецца размаўляць пра складаныя тэмы, у тым ліку хваробы, якія перадаюцца палавым шляхам, уключаючы вірус ВІЧ.
Анна Мажэц-Багуслаўска: Мы робім стаўку на адукацыю. Гаворка ідзе пра тое, каб бацькі вучылі дзяцей, а дзеці - бацькаў. Таксама бабуля й дзядуля могуць нечага новага даведацца ад сваіх унукаў.
Што тады трэба рабіць? Экспэрты заахвочваюць рабіць рэгулярныя абсьледаваньні на магчымую наяўнасьць ВІЧ/СНІДу.
Трэба таксама знаёміцца зь інфармацыяй пра ВІЧ і СНІД, каб пасьпяхова пазьбягаць паводзінаў, якія лічацца рызыкоўнымі. Частка заражаных і хворых ня хочуць рабіць тэстаў на прысутнасьць віруса або хваробы з-за страху. Гэта памылковае меркаваньне. Чым раней удасца паставіць дыягназ, тым хутчэй можна пачаць лячэньне.
Як запэўніваюць лекары, лекі, якія прымаюцца рэгулярна, даюць станоўчыя вынікі.
У сваю чаргу доктар Аніта Ольчак (Anita Olczak) з Collegium Medicum у Быдгашчы, нагадвае, што тэсты перш за ўсё павінны выконваць цяжарныя жанчыны.
Аніта Ольчак: Беручы пад увагу, што апошнім часам жанчыны ахвотна карыстаюцца прэнатальнай дыягностыкай, напрыклад, каб даведацца, які пол будзе мець дзіця. Важнейшым было б праверыць, ці жанчына не заражаная, напрыклад, ВІЧ. Нагадаю, цяпер амаль не існуе рызыка, што ВІЧ-інфэкаваная цяжарная жанчына, якая лечыцца, народзіць хворае дзіця.
У Польшчы тэст на прысутнасьць віруса ВІЧ можна зрабіць ананімна, бясплатна й без ськіраваньня ад лекара ў адным з 30 Кансультацыйна-дыягнастычных цэнтраў, якія працуюць па ўсёй краіне. Іх поўны сьпіс можна знайсьці на сайце www.aids.gov.pl.
аз

1 сьнежня адзначаем Сусьветны дзень барацьбы са СНІДам. Мэта шматлікіх кампаній і мерапрыемстваў, якія адбываюцца ў гэты час, зьвязаная з распаўсюджваньнем ведаў пра вірус і хваробу. Сусьветны дзень барацьбы са СНІДам – гэта таксама нагода самому задумацца над абсьледаваньнем на наяўнасьць ВІЧ-інфэкцыі.

Сусьветны дзень барацьбы са СНІДам быў устаноўлены Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый у 1988 годзе. Чаму?

Паводле статыстычных дадзеных Аб'яднанай праграмы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па ВІЧ/СНІД, ЮНЭЙДС за 2015 год, у сьвеце жывуць амаль 37 мільёнаў ВІЧ-інфэкаваных чалавек. Гэта эпідэмія, пра якую надалей складана размаўляць. Хворыя ўвесь час сустракаюцца зь неразуменьнем, нецярпімасьцю й страхам.

Аднак самае жахлівае, што кожны другі хворы чалавек нават ня ведае, што ён зьяўляецца носьбітам віруса. Паводле розных ацэнак, у Польшчы жыве 20-37 тысяч ВІЧ-інфэкаваных людзей.

Важным элемэнтам мерапрыемстваў Сусьветнага дня барацьбы са СНІДам зьяўляецца распаўсюджваньне ведаў аб прафіляктыцы захворваньняў. Сусьветны дзень барацьбы са СНІДам павінен інфармаваць і адукаваць, а таксама заахвочваць да салідарнасьці ня толькі зь ВІЧ-інфэкаванымі людзьмі й хворымі СНІДам, але таксама зь іх блізкімі.

Сваю салідарнасьць й сымбалічную падтрымку мы можам аказаць у гэты дзень прышпільваючы да вопраткі Чырвоную стужку – сымбаль барацьбы са СНІДам.

На жаль, многія людзі да гэтага часу думаюць, што праблема ВІЧ і СНІД абсалютна іх не датычыць. Тым часам дасьледаваньні паказваюць, што амаль 90% палякаў ніколі не рабілі тэстаў на прысутнасьць віруса ў арганізьме.

У польскім грамадзтве прынята лічыць, што хвароба датычыць выключна тых, хто прымае наркотыкі й мае шмат сэксуальных партнэраў, то бок у асноўным маладых і неадказных людзей. Гэта праўда, што згаданыя фактары павялічваюць рызыку ВІЧ-інфэкцыі, але пад пагрозай можа апынуцца кожны й нават пра гэта ня ведаць.

Па дадзеных Нацыянальнага інстытута грамадзкага здароўя – Нацыянальнага інстытута гігіены, у мінулым годзе ў Польшчы былі выяўленыя 1 306 выпадкаў ВІЧ-інфэкцый. Гэта самая высокая колькасьць, пачынаючы з 80-х гадоў, калі ўпершыню пачалі адкрыта казаць аб эпідэміі.

Адна траціна заражаных - гэта маладыя людзі да 30 гадоў. Аднак найбольшы рост колькасьці ВІЧ-інфэкцый адбыўся ў групе людзей, якім больш за 50 гадоў. У мінулым годзе ў гэтай узроставай групе былі выяўленыя 94 інфэкцыі, а ў канцы ліпеня 2017 году - ужо 57 выпадкаў.

Паводле дырэктара Нацыянальнага цэнтра па барацьбе са СНІДам Анны Мажэц-Багуслаўскай (Anna Marzec-Bogusławska), гэта паказвае, што заразіцца можа кожны, незалежна ад полу і ўзросту.

Анна Мажэц-Багуслаўска: Найстарэйшаму пацыенту, які заразіўся ВІЧ палавым шляхам, быў 81 год. Да гэтага парадаксальна прычыняецца прагрэс у мэдыцыне, то бок лекі, якія падаўжаюць сэксуальную актыўнасьць людзей.

Анна Мажэц-Багуслаўская падкрэсьлівае значэньне адукацыі. З гэтай мэтай распачата найноўшая грамадзкая кампанія пад загалоўкам „У мяне ёсьць час, каб пагаварыць” (#mamczasrozmawiac).

Кампанія садзейнічае распаўсюджаньню дыялёгу пра здароўе паміж пакаленьнямі. Гаворка ідзе пра тое, каб не саромецца размаўляць пра складаныя тэмы, у тым ліку хваробы, якія перадаюцца палавым шляхам, уключаючы вірус ВІЧ.

Анна Мажэц-Багуслаўска: Мы робім стаўку на адукацыю. Гаворка ідзе пра тое, каб бацькі вучылі дзяцей, а дзеці - бацькаў. Таксама бабуля й дзядуля могуць нечага новага даведацца ад сваіх унукаў.

Што тады трэба рабіць? Экспэрты заахвочваюць рабіць рэгулярныя абсьледаваньні на магчымую наяўнасьць ВІЧ/СНІДу.

Трэба таксама знаёміцца зь інфармацыяй пра ВІЧ і СНІД, каб пасьпяхова пазьбягаць паводзінаў, якія лічацца рызыкоўнымі. Частка заражаных і хворых ня хочуць рабіць тэстаў на прысутнасьць віруса або хваробы з-за страху. Гэта памылковае меркаваньне. Чым раней удасца паставіць дыягназ, тым хутчэй можна пачаць лячэньне.

Як запэўніваюць лекары, лекі, якія прымаюцца рэгулярна, даюць станоўчыя вынікі.
У сваю чаргу доктар Аніта Ольчак (Anita Olczak) з Collegium Medicum у Быдгашчы, нагадвае, што тэсты перш за ўсё павінны выконваць цяжарныя жанчыны.

Аніта Ольчак: Беручы пад увагу, што апошнім часам жанчыны ахвотна карыстаюцца прэнатальнай дыягностыкай, напрыклад, каб даведацца, які пол будзе мець дзіця. Важнейшым было б праверыць, ці жанчына не заражаная, напрыклад, ВІЧ. Нагадаю, цяпер амаль не існуе рызыка, што ВІЧ-інфэкаваная цяжарная жанчына, якая лечыцца, народзіць хворае дзіця.

У Польшчы тэст на прысутнасьць віруса ВІЧ можна зрабіць ананімна, бясплатна й без ськіраваньня ад лекара ў адным з 30 Кансультацыйна-дыягнастычных цэнтраў, якія працуюць па ўсёй краіне. Іх поўны сьпіс можна знайсьці на сайце www.aids.gov.pl.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт