Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь купляе ў ААЭ заходнія тэхналёгіі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.12.2017 15:08
  • Беларусь-ААЭ.mp3
Па гэтай прычыне супрацоўніцтва з Эміратамі не агучваецца моцна, каб да падобных ініцыятываў не прыцягваць лішняй увагі.
PAP/EPA/VASILY FEDOSENKO / POOL

Беларусь працягвае разьвіваць з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі адносіны ў сфэрах эканомікі і бясьпекі. Верагодна, гэта прывядзе да новых кантрактаў у абароннай прамысловасьці. Акрамя таго, ААЭ зьяўляюцца крыніцай істотнай фінансавай дапамогі і інвэстыцый у Беларусь.

Дзякуючы гэтай супрацы Беларусь таксама мае доступ да ваенных тэхналёгій, якія для краіны недаступныя з-за санкцый – гаворыць аналітык праекта Belarus Security Blog і аўтар Belarus Digest Дзьмітры Міцкевіч.

Д. Міцкевіч: Адносіны паміж краінамі нельга назваць стратэгічнымі, але іх узровень дастаткова сур’ёзны. Калі ўзяць пад увагу ваенную супрацу, то бачна зацікаўленьне краін адна другой. Паміж краінамі ўсталяваліся дастаткова прагматычныя адносіны, якія спрыяюць разьвіцьцю ваенна-прамысловага комплекса.

Калі казаць пра ваеннае супрацоўніцтва, то ёсьць канкрэтныя сумесныя праекты.

Д. Міцкевіч: Гэта пастаўкі беларускіх танкавых цягачоў у Эміраты. У ААЭ дагэтуль былі толькі амэрыканскія танкавыя цягачы. Аднак ім былі патрэбныя цягачы, адаптаваныя да іх кліматычных умоваў. ААЭ выбралі беларускую тэхніку. У іх вытворчасьці Беларусь зьяўляецца адным з сусьветных лідараў. Гаворка ідзе таксама пра супрацу ў галіне беспілотнікаў. Вельмі важнымі зьяўляюцца беларускія радыёлякацыйныя сыстэмы. Іх у краіне робяць таксама на вельмі высокім узроўні. З пункту гледжаньня Беларусі цікавы яшчэ адзін момант. Мы можам праз ААЭ атрымліваць тыя тэхналёгіі, якія мы ня можам атрымліваць наўпрост з Захада з-за санкцый. Па гэтай прычыне, на маю думку, супрацоўніцтва з Эміратамі не агучваецца моцна, каб да падобных ініцыятываў не прыцягваць лішняй увагі.

Апошні візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Арабскія Аб’яднаныя Эміраты адбыўся з 25 кастрычніка да 6 лістапада. Візыт адбыўся ў часе асеньніх канікул, таму ў Эміраты паляцеў таксама Мікалай Лукашэнка.

Дзьмітры Міцкевіч таксама зьвяртае ўвагу на тое, што ў ААЭ адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Пятром Парашэнкам. 5 лістапада Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з насьледным прынцам Абу-Дабі і намесьнікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага шэйхам Махамэдам бін Зайдам Аль Нахаянам. Яны абмеркавалі сфэры двухбаковага супрацоўніцтва і пэрспэктывы далейшага разьвіцьця адносін. Аднак, па ўсёй верагоднасьці, асноўным пунктам парадку дня была бясьпека і абарона – падводзіць вынік Дзьмітры Міцкевіч.

Поўная размова з экспэртам у далучаным гукавым файле.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт