Прадпрыемствы інвэстуюць у новыя тэхналёгіі, але карысьць невялікая
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        01.12.2017 13:53
                    
                                 
                
                
                    Фірмы канцэнтруюцца на зьмяншэньні коштаў, а не на павышэньні даходаў. 
                
                
                    
                        
Foto: polskieradio.pl
                     
                
                
                
               
                
                         Толькі адна чацьвёртая прадпрыемстваў атрымлівае карысьць ад інвэстыцыі ў навейшыя тэхналёгіі – паведамляе «Puls Biznesu». 81% фірмаў у Польшчы цягам апошніх гадоў укладвала сродкі ў новыя тэхналёгіі, але толькі 23% зафіксавала пазытыўныя эфэкты. Пра гэта сьведчаць аналізы дарадчыцкай кампаніі Simon-Kucher&Partners.
Прычына ў тым, што фірмы канцэнтруюцца на зьмяншэньні коштаў, замест таго, каб зьвяртаць большую ўвагу на павышэньне даходаў. У многіх фірмах назіраецца парадокс: група інжынэраў у рамках шматгадовага праекту прыдумвае прадукт або паслугу, за якую кліент ня хоча заплаціць.
Прадпрыемствы, якія ўводзяць новыя тэхналёгіі, інфарматызацыю, часта пачынаюць з канкурэнцыяй спаборніцтва за нізкія цэны, а экспэрты лічаць гэта памылкай. Спаборніцтва за нізкую цану ў Польшчы здараецца на многа часьцей, чым на Захадзе. Усё з-за таго, што польскія пакупнікі больш патрабавальныя, чым заходнія, яны менш прывязаныя да маркі, часьцей параўноўваюць цэны і актыўна рэагуюць на акцыі па паніжэньні цаны тавараў.
Puls Biznesu/нг