Logo Polskiego Radia
Print

Паток кантрабандных цыгарэтаў зь Беларусі скараціўся на 70%

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 30.11.2017 13:43
Польская мытня ўзмацняе барацьбу з кантрабандай.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польская мытня ўзмацняе барацьбу з кантрабандай. Паток нелегальных цыгарэтаў зь Беларусі ў Польшчу за год скараціўся на 70% – піша газэта Rzeczpospolita.

Тытунь зьяўляецца асноўным таварам, які людзі спрабуюць нелегальна правезьці ў Эўразьвяз. У гэтым годзе польскім мытнікам удалося спыніць кантрабанду тытуню зь Беларусі коштам у 1 мільён эўра. За адпаведны пэрыяд мінулага году было затрымана цыгарэтаў на больш як 3 мільёны эўра. На ўкраінскім участку мяжы кантрабанда скарацілася на траціну – да 3 мільёнаў эўра.

Рашучую ролю ў спыненьні кантрабанды адыграла новае абсталяваньне. Для кантролю мяжы памежныя службы і мытнікі цяпер выкарыстоўваюць цеплавізары й дроны. Таксама ў апошні год была павялічана колькасьць пэрсаналу на ўкраінска-польскай мяжы, закупленыя апараты для сканаваньня аўтамабіляў. Для пошуку цыгарэтаў таксама часьцей сталі выкарыстоўваць службовых сабак.

Пры гэтым тэхнічныя навінкі пачалі выкарыстоўваюць і кантрабандысты. Перакід цыгарэтаў пры дапамозе дэльтаплянаў становіцца звычайнай зьявай. Зьявіліся й новыя віды кантрабанды. Зь Нямеччыны праз усходнія межы Польшчы спрабуюць вывезьці скрадзеныя дарагія аўтамабілі, а з Украіны – завезьці ў Эўразьвяз бурштын – піша Rzeczpospolita.

Rzeczpospolita/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт