Польшча – у радыюсе дзеяньня ракетаў з Калінінграду
Амэрыканская база ў Рэдзікове выклікае занепакоенасьць Расеі.
Неўзабаве амэрыканская ваенная база ў Рэдзікове (Redzikowo), дзе знаходзяцца элемэнты амэрыканскага супрацьракетнага шчыта, можа апынуцца ў радыюсе дзеяньня расейскіх ракетаў Іскандэр. Ці згаданыя ракеты будуць мець ядзерныя боегалоўкі, задае пытаньне газэта „Rzeczpospolita”.
Хутчэй за ўсё ў 2018 годзе на ўзбраеньне ваеннай базы ў Чарняхоўску ў Калінінградзкай вобласьці будуць пастаўленыя тактычныя ракеты 9К720 Іскандэр-М. Гэта стане пасьля таго, як ваенная база ў Рэдзікове абвясьціць аб сваёй баявой гатоўнасьці.
Паводле газэты, Крэмль патлумачыць разьмяшчэньне комплексаў у Калінінградзкай вобласьці прысутнасьцю элемэнтаў амэрыканскага супрацьракетнага шчыта на тэрыторыі Польшчы.
Адлегласьць ад Рэдзікова да ваеннай базы ў Калінінградзкай вобласьці складае каля 300 км.
Чаму амэрыканская база ў Польшчы настолькі важная?
Паводле плянаў, у 2018 годзе яна павінна дасягнуць баявую гатоўнасьць, то бок быць здольнай абараняць ЗША й краіны Паўночнаатлянтычнага альянсу ад ракетнага ўдару.
У сваю чаргу расейцы лічаць, што база ў Рэдзікове ўяўляе для іх рэальную пагрозу й таму іх дзеяньні – гэта крокі ў адказ, зазначаюць расейскія суразмоўцы газэты „Rzeczpospolita”.
аз