Logo Polskiego Radia
Print

Зь якімі праблемамі сустракаюцца ўкраінскі працаўнікі ў Польшчы?

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 08.11.2017 21:17
У Польшчы працуе каля мільёна ўкраінскіх грамадзянаў.
pixabay.com/Public Domain/CC0

У Польшчы працуе каля мільёна ўкраінцаў. Зь якімі праблемамі найчасьцей сустракаюцца замежныя працаўнікі? Пра гэта Gazecie Wyborczej расказвае старшыня Прафсаюзу ўкраінцаў Польшчы Юры Карагін.

Найбольш частая праблема – затрымка выплатаў заробку. Аднак у 60% выпадкаў працадаўца выплачвае грошы адразу, як толькі яму тэлефануюць з прафсаюзу. У рэшце выпадкаў прафсаюз накіроўвае скаргі ў адпаведныя дзяржаўныя інстанцыі.

Раз альбо два на месяц выяўляюцца сытуацыі, калі наймальнік забірае ва ўкраінскіх працаўнікоў дакумэнты й адмаўляецца плаціць, ператвараючы іх у рабоў. Прафсаюз аказвае дапамогу пацярпелым разам з фондам па супрацьдзеяньні гандлю людзьмі La Starda ды польскімі памежнымі службамі.

Прафсаюз украінцаў Польшчы таксама дапамагае ў працаўладкаваньні ўкраінскіх студэнтаў, якіх у Польшчы налічваецца 60 тысячаў. Украінцы найчасьцей працуюць у будаўнічым сэктары й сельскай гаспадарцы. Усё больш украінскіх працаўнікоў зьяўляецца ва ўстановах аховы здароўя, ІТ-сэктары й марскім флёце.

Gazeta Wyboorcza/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт