Logo Polskiego Radia
Print

Вандроўкі з місіяй: палякі выбіраюць міжнароднае валянцёрства

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.11.2017 13:13
  • Вандроўкі з місіяй.mp3
Сучасная моладзь карыстаецца магчымасьцямі, каб вандраваць па сьвеце й дапамагаць іншым.
Foto: pixabay.com/CC0

Валянцёрства сярод дзікай прыроды? Гэта больш не далёкая мара. Сучасная моладзь актыўна карыстаецца існуючымі магчымасьцямі, каб вандраваць па сьвеце й пры гэтым дапамагаць іншым.

У Польшчы існуе даволі даўняя традыцыя працы на карысьць грамадзтва, узаемнай дапамогі, удзелу ў грамадзкіх справах, дапамогі іншым. Менавіта такіх людзей называюць валянцёрамі. Прыкладам такога валянцёра з міжваенных часоў у Польшчы зьяўляецца вядомы польскі пэдагог, лекар ды пісьменьнік Януш Корчак.

У цяперашнія часы, каля 18% палякаў працуюць бясплатна для няўрадавых арганізацый, паведамляе партал NGO.pl. Найчасьцей валянцёры ў Польшчы дзейнічаюць у сфэры рэлігіі, аховы здароўя, сацыяльнай дапамогі, асьветы й адукацыі, апекі над жывёламі.

Разам з тым цяпер для палякаў даступным стала так званае міжнароднае валянцёрства. Гэта паездкі ў розныя краіны сьвету, каб там працаваць бясплатна на карысьць іншых. Удзел у такіх праектах дазваляе ня толькі дапамагчы іншым людзям, яле й пабачыць сьвет. Гэта называюць сьвядомым турызмам.

Пра тое, як можна выбрацца на міжнароднае валанцёрства, чым можа займацца такі валянцёр, хто можа ўзяць удзел у такіх праектах, распавяла Польскаму Радыё валанцёрка і вандроўніца, вэтэрынарка Марыся Герэмэк.

Марыся Герэмэк: Маю першую далёкую паездку я змагла зладзіць дзякуючы міжнароднай арганізацыі. Міжнароднай асацыяцыі студэнтаў вэтэрынарыі. Мая знаёмая распавяла пра тое, што ёсьць грант для студэнтаў, каб паехаць на практыку. Я адразу падала заяўку на фінансавую дапамогу. Для гэтага я зрабілі сапраўдны бізнэс-плян. Пралічыла ўсе кошты і т.д.. Я ўсё гэта адправіла й атрымала інфармацыю, што мяне выбралі. Дзякуючы гэтаму я паехала ў Афрыку. 4 тыдні правяла ў Намібіі, і два тыдні ў ПАР.

Што такое міжнароднае валанцёрства? Такая сучасная казка: экзатычная прырода, далёкія падарожжы, дапамога іншым людзям?

Марыся Герэмэк: Гэта сапраўдны не заўсёды тое, што людзі сабе ўяўляюць. Для мяне казачна было тое, што я туды трапіла. На месцы зразумела было шмат працы. Трэба было шмат прыбіраць за жывёламі, рыхтаваць ежу. Апроч таго хадзіць на спацыры з жывёламі. У іншым месцы, у Мэксыцы, нашай працай валянцёраў было зьбіраць дадзеныя цэлым і днямі. Мы назіралі за кітамі, запісвалі іх рэакцыю на прысутнасьць людзей, рыбакоў.

Як пачуваецца чалавек з Эўропы, які трапляе ў далёкую краіну, у іншыя ўмовы, без камaорта, цёплай вады, электрычнасьці ды інтэрнэту?

Марыся Герэмэк: Месца, дзе я была не былі зразумела дарагімі гатэлямі, але мы мелі дах над галавой. Гэта былі альбо намёты, альбо хаткі. Быў доступ да цёплай вады ўсюды, дзе я была ў Афрыцы. У Мэксыцы ў нас нічога не было, бо мы жылі на дзікай высьпе. Затое вакол нас былі дэльфіны, якія ўвечары прыплывалі пад наш лягер. Калі выбіраць паміж дэльфінамі ды цёплай вадой. Я выбіраю дэльфінаў. Апроч таго, там цёпла, таму можна было нагрэць ваду на сонцы, калі было жаданьне. Так што няма чаго наракаць.

Хто і як туды можа трапіць на валанцёрства за мяжу? Якія кошты такой паездкі?

Марыся Герэмэк: Такая паездка на валанцёрства каштуе. У маім выпадку было каля 2-2,5 тысяч даляраў. Гэта кошт білетаў і побыту на месцы. Вы павінны разумець, што арганізацыі альбо цэнтры, што прымаюць валянцёраў часта жывуць за іх кошт. Нехта мог бы падумаць, але як я ж еду туды працаваць, а не канікулы. Гэта памылковы падыход. Такое валанцёрства шмат чаму нас вучыць, намі апякуюцца на месцы розныя людзі, і мы павінны іх падтрымаць. Разам з тым ёсьць розныя магчымасьці атрымаць фінансавую дапамогу на такую паездку. Ёсьць шмат розных фондаў цяпер. Гэта не так складана.

У першую сваю паездку Марыся Герэмэк паехала ў Афрыку дзякуючы гранту Міжнароднай вэтэрынарнай асацыяцыі. Яна дапамагала афрыканскаму фонду апекавацца хворымі жывёламі. Апроч таго пабачыць Чорны кантынэнт было заўсёды ейнай марай. Яна змагла яе ажыцьцявіць дзякуючы міжнароднаму валанцёрству.

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт