Ці Лукашэнка беларусізуе ўрад
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
03.11.2017 15:15
-
Ці Лукашэнка беларусізуе ўрад.mp3
Кіраўнічыя і значныя пасады занялі людзі, якія ў жыцьці размаўляць па-беларуску.
Дзяніс Дук ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце Фота: mogilev-region.gov.by
За апошнія некалькі месяцаў Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг прызначэньняў на высокім узроўні, якія выглядаюць як беларусізацыя ўраду.
Кіраўнічыя і значныя пасады занялі людзі, якія ў жыцьці размаўляць па-беларуску. Андрэй Дапкюнас, нашчадак Янкі Купалы, які прызначаны намесьнікам міністра замежных спраў, новы міністар інфармацыі Аляксандар Карлюкевіч, рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта Дзяніс Дук – гэтаыя чыноўнікі пасьлядоўна выступаюць у СМІ, на міжнародных сустрэчах на беларускай мове і ў штадзённым жыцьці размаўляюць па-беларуску.
Ці гэта паказвае, што Аляксандар Лукашэнка праводзіць цьвёрдую стратэгію па беларусізацыі ўраду, накіраваную на ўмацаваньне незалежнасьці? Ці сапраўды гэта так? – аб гэтым мы гутарым з аналітыкам Цэнтра Астрагорскага Вадзімам Смокам.
яс