Logo Polskiego Radia
Print

Сацыяльныя сеткі - плятформа расейскай дэзінфармацыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.10.2017 14:47
Дасьледаваньні на тэму актыўнасьці расейскіх спэцслужбаў у сацсетках падрыхтавалі Facebook, Twitter, Istagram i YouTube.
pixabay.com/Public Domain CC0

Сацыяльныя сеткі - плятформа расейскай дэзінфармацыі
Дасьледаваньні на тэму актыўнасьці расейскіх спэцслужбаў у сацсетках падрыхтавалі Facebook, Twitter, Istagram i YouTube.
З дапамогай сацсеткі Facebook расейскія паведамленьні былі распаўсюджаныя сярод 126 мільёнаў амэрыканцаў, а маскоўскія тролі апублікавалі 131 тысячу твітаў, паведаміў „The New York Times”.
Статыстычныя дадзеныя, якія паказваюць маштабы расейскіх апэрацый у кіберпрасторы падчас прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША, журналісты амэрыканскай штодзёнкі сабралі на падставе дасьледаваньняў, падрыхтаваных найбуйнейшымі амэрыканскімі сацыяльнымі сеткамі па замове Кангрэса.
Раней Facebook паведаміў, што падчас прэзыдэнцкай кампаніі арганізацыя Internet Research Agency, якая вядомая прасоўваньнем афіцыйнай пазыцыі Крамля, купіла праз рахункі фіктыўных людзей больш за 5 тысяч палітычных рэклямаў за агульную суму 150 тысяч даляраў.
Апрача таго, тая ж арганізацыя са студзеня па жнівень 2015 году распаўсюдзіла ў сацсетцы больш за 80 тысяч артыкулаў, прысьвечаных найбольш спрэчным пытаньням, якія дзеляць амэрыканскае грамадзтва.
Паводле кіраўнікоў Facebook’у, з гэтымі матэрыяламі пазнаёміліся да 29 мільёнаў амэрыканскіх інтэрнэт-карыстальнікаў.
Часам мэтады дзейнасьці арганізацый, зьвязаных са спэцслужбамі Крамля, больш агрэсіўныя. Паводле Аддзелу бясьпекі сацсеткі Facebook, падчас выбарчай кампаніі група APT28, якая, па дадзеных амэрыканскіх спэцслужбаў, зьвязаная з расейскім ГРУ, накіравала шэраг пагрозаў на адрас супрацоўнікаў дзьвюх буйных амэрыканскіх партый.
Дасьледаваньні на тэму актыўнасьці расейскіх спэцслужбаў у сацсетках, якія цытуе штодзёнка, падрыхтавалі Facebook, Twitter, Istagram i YouTube.
Гэтыя аналізы будуць служыць асновай для абмеркаваньня расейскіх мэтадаў дэзінфармацыі, падчас заплянаваных на бягучым тыдні паседжаньняў камісіяў Кангрэса ЗША.
Паводле сэнатара Марка Ўорнэра (Mark Warner), выяўленыя спосабы расейскай дэзінфармацыі ў сацсетках, гэта выключна „вярхушка айсбэрга”, калі гаворка ідзе пра расейскія спробы маніпуляваць грамадзкай думкай у ЗША й іншых краінах, паведамляе „The New York Times”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт