Валанцёры праваабарончай арганізацыі Human Constanta зьбіраюць цёплую вопратку для чачэнскіх уцекачоў, якія качуюць у Берасьці. Многія зь іх ня маюць зімовых рэчаў, а таксама сродкаў, каб іх набыць. З працягам тэмы АВ.
“Часам з родных месцаў прыходзіцца зьяжджаць раптоўна і хутка, пакінуўшы на радзіме ня толькі дом, але і амаль усё, што было ў сям'і. Так, многія ўцекачы прыяжджаюць у Берасьце летам, спадзеючыся, што яны змогуць атрымаць прытулак хутка. Але так атрымліваецца не заўсёды. Цяпер у Берасьці ёсьць сем'і, у якіх няма ніякай цёплай вопраткі і абутку, і набліжэньне халадоў для іх - сур'ёзная праблема”, - чытаем на профілі праваабарончай арганізацыі ў Фэйсбуку.
“Людзей шмат і ва ўсіх ёсьць дзеці розных узростаў, яны маюць патрэбу практычна ва ўсім”, – гаворыць валанцёрка арганізацыі Human Constanta Анна Бадзяка. “Па нашых падліках цяпер у Берасьці знаходзіцца каля 350 уцекачоў. Цяпер неабходныя цёплыя рэчы і абутак. У першую чаргу дзіцячыя, хоць мужчынскія і дзіцячыя таксама патрэбныя”.
У Берасьці вопратку можна прыносіць у офіс Human Constanta на вуліцы Інтэрнацыянальнай 17, офіс 47. Папярэдне неабходна зьвязацца з місіяй па тэлефоне +37529370 45 56. У Менску можна званіць на нумар Анны Бадзякі - +375291093137.
Больш за ўсё патрэбныя цёплыя рэчы на дарослых мужчын і жанчын (зімовыя курткі, швэдры); цёплыя рэчы на дзяцей (хлопчыкаў і дзяўчынак) любога ўзросту і памеру (зімовыя курткі, швэдры, штаны), а таксама дзіцячая абутак розных памераў.
Гэтыя асобы самыя зьвяртаюцца да валанцёраў з просьбаю дапамагчы ў атрыманьні неабходных рэчаў. “У параўнаньні з мінулым годам колькасьць чачэнскіх уцекачоў у Берасьці значна зьменшылася, але ўмовы іх пражываньня лепшымі ня сталі”, – расказвае Анна Бядзяка.
А. Бадзяка: У параўнаньні з мінулым годам, калі адначасова да 50 чалавек жылі на вакзале, цяпер на вакзале людзі не жывуць. Тым ня менш, яны ў вельмі складаных умовах. Гэтыя людзі праводзяць у Берасьці не адзін месяц і шмат грошай ідзе на спробы перасекчы мяжу і на жыльлё. У іх не застаецца сродкаў на іншыя неабходныя рэчы – вопратку, лекі, а нават ежу.
Валанцёры з Human Constanta расказваюць, што ўжо ўдалося сабраць некалькі пакетаў патрэбнай вопраткі, людзі надалей адгукаюцца і прапануюць дапамогу.
Human Constanta – гэта беларуская праваабарончая арганізацыя, створаная ў 2016 годзе і зарэгістраваная ў Менску. Яе чальцы аб'ядналі свае дзеяньні ў адказ на актуальныя выклікі для правоў чалавека ў Беларусі. У верасьні 2016 году ў Берасьці была разгорнутая місія дапамогі ўцекачам, каб прававымі і гуманітарнымі сродкамі падтрымаць людзей, якія ратуюцца ад перасьледу.
Многія зь іх ня маюць зімовых рэчаў, а таксама сродкаў, каб іх набыць.

У далучаным гукавым файле поўная размова з Аннай Бадзякай.
ав