Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы прапануюць ануляваць навуковыя тытулы, выдадзеныя камуністамі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.10.2017 13:27
Апазыцыянэры часоў ПНР прапануюць правесьці дэкамунізацыю й люстрацыю навуковага асяродзьдзя ў Польшчы.
Photo: Skitterphoto/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы прапануюць ануляваць навуковыя тытулы, выдадзеныя камуністамі
Апазыцыянэры часоў ПНР прапануюць правесьці дэкамунізацыю й люстрацыю навуковага асяродзьдзя ў Польшчы.
Былыя апазыцыянэры заклікалі Міністэрства навукі й вышэйшай адукацыі правесьці дэкамунізацыю й люстрацыю навуковага асяродзьдзя ў Польшчы, паведамляе „Nasz Dziennik”.
Агульнапольская асацыяцыя інтэрнаваных і рэпрэсаваных просіць віцэ-прэм'ера, міністра навукі й вышэйшай адукацыі Яраслава Говіна (Jarosław Gowin) „прыняць сьмелыя рашэньні” па ачышчэньні навуковага асяродзьдзя.
„Мы накіравалі міністру Говіну ліст па справе люстрацыі й дэкамунізацыі ў вышэйшай адукацыі”, - кажа ў размове з газэтай старшыня асацыяцыі Януш Альшэўскі (Janusz Olszewski).
Прадстаўнікі асацыяцыі пераконваюць, што дэкамунізацыя павінна зводзіцца да ажыцьцяўленьня закону, паводле якога „былыя члены Польскай аб’яднанай рабочай партыі, у тым ліку супрацоўнікі камуністычных спэцслужбаў”, не маглі б „займаць кіруючых пасадаў прафэсараў” у польскіх вышэйшых навучальных установах.
Акрамя таго, Агульнапольская асацыяцыя інтэрнаваных і рэпрэсаваных лічыць, што трэба ануляваць „усе дыплёмы, выдадзеныя Акадэміяй унутраных спраў, Вышэйшай школай грамадзкіх навук пры ЦК Польскай аб’яднанай рабочай партыі, Палітычнай ваеннай акадэміяй імя Ф. Э. Дзяржынскага” й падобныя дыплёмы, выдадзеныя палякам унівэрсытэтамі камуністычных краінаў.
Асацыяцыя таксама прапануе пазбавіць навуковых тытулаў асоб, якія атрымалі іх у камуністычным пэрыядзе за кандыдацкія й доктарскія дысэртацыі, накіраваныя выключна на „камуністычную прапаганду”.
Паводле газэты „Nasz Dziennik”, ідэю люстрацыі на польскіх вучэльнях падтрымлівае таксама Паразуменьне вэтэранскіх і незалежніцкіх арганізацый.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт