Logo Polskiego Radia
Print

Польшча яшчэ сёлета павінна вырашыць пытаньне АЭС

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.10.2017 13:44
Без АЭС Польшча не ў стане скараціць выкідаў CO2 - лічыць міністар энэргетыкі Кшыштаф Тхужэўскі.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча яшчэ сёлета павінна вырашыць пытаньне АЭС
Без АЭС Польшча не ў стане скараціць выкідаў CO2 - лічыць міністар энэргетыкі Кшыштаф Тхужэўскі.
Польшча яшчэ сёлета павінна вырашыць пытаньне магчымага будаўніцтва АЭС. „Я думаю, што рашэньне павінна быць прынятае ў бягучым годзе”, - сказаў міністар энэргетыкі Кшыштаф Тхужэўскі (Krzysztof Tchórzewski) у інтэрвію газэце „Nasz Dziennik”.
Для таго, каб у Польшчы ў 2050 годзе вугаль мог складаць 50% ад усіх крыніц энэргіі, краіна павінна загарантаваць скарачэньне выкідаў CO2. „Бязь ядзернай энэргетыкі мы гэткага скарачэньня не дасягнем”, - пераконвае міністар.
Ці ў такім выпадку пытаньне стварэньня атамнай электрастанцыі ў Польшчы можна лічыць вырашаным?
„Мы знаходзімся ў сытуацыі пэўнай неабходнасьці. Зразумела, гэта агромністыя кошты, а таксама велізарны цывілізацыйны выклік. Але мы гэта павінны зрабіць і зробім для раўнавагі ў краіне. Польшча павінна разьвівацца раўнамерна й ніякія групы ня могуць пацярпець”, - заявіў міністар Тхужэўскі.
„Калі б мы пачалі рашуча адмаўляцца ад вугалю, то будзем мець справу з крызысам у Сылезіі. Мы ня можам сабе гэта дазволіць. Жыхары Сылезіі павінны жыць нармальна як жыхары астатніх рэгіёнаў краіны”, - пераконваў міністар энэргетыкі Кшыштаф Тхужэўскі ў размове з газэтай „Nasz Dziennik”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт