Электракары стымулююць горназдабываючую галіну
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
19.10.2017 17:10
Для вытворчасьці электрычных аўто патрэбныя рэдкія мэталы, цэны якіх зашкальваюць на сусьветных рынках.
Паладыйcommons.wikimedia.org/Jurii CC BY 3.0
Сёлета на біржах гітом на рынку мэталаў стаў паладый. Цана гэтага мэталу расьце ў выніку падзеньня папулярнасьці аўтамабіляў з дызэльным рухавіком і ростам продажу машын на бэнзін.
Паводле агенцтва Bloomberg, з пачатку году кошт паладыя вырас на 47%. Да прыкладу, у 2017 годзе золата падаражала на 14%, плаціна - на 4,7%, срэбра – на 9%. Зь верасьня паладый каштуе даражэй чым плаціна.
Сытуацыя зьвязаная з тым, што для вытворчасьці каталізатараў для дызэльных аўто патрэбная плаціна, а для каталізатараў з бэнзінавым рухавіком – паладый.
Самым буйным пастаўшчыком паладыя ў сьвеце зьяўляецца расейскі канцэрн “Норникель”. Кампанія пастаўляе 44% паладыя ў сусьветным маштабе, чарговыя 40% пастаўляюцца з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, аднак цэны дыктуе Расея. Крэмль вызначае ліміты здабычы й экспарту паладыя для кампаніі “Норникель”.
У сваю чаргу рост папулярнасьці электрычных аўтамабіляў можа прывесьці да росту цэн на літый, які патрэбны для літава-ённых акумулятараў. Паводле амэрыканскіх геалягічных службаў найбольшыя рэсурсы літыя мае Балівія, Аргентына, Чылі, Кітай і ЗША. Літый каштуе 9 тыс. даляраў за тону, кітайцы жа плацяць ужо цыпер 20 тысяч даляраў, паколькі імкнуцца стаць лідарам у вытворчасьці электракараў.
Для такіх аўто патрэбны таксама кобальт для акумулятарных катодаў. Кобальт цяпер каштуе 66 тыс. даляраў ЗША за тону. Спэцыялісты прагназуюць, што неўзабаве цана дасягне 100 тысяч за тону.
Палову рэсурсаў гэтага мэталу знаходзіцца ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, дзе працяглы час ідуць узброеныя канфлікты.
Gazeta Wyborcza/яс