Logo Polskiego Radia
Print

Польшча ўводзіць акцыз на напаўняльнікі да цыгарэт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.10.2017 16:03
У год гэта абыйдзецца курыльшчыку болей на 500 злотых (250 беларускіх рублёў).
pixabay.com/Public Domain CC0

Партал gazeta.pl паведамляе, што ў Польшчы аматарам дымка з электроннай цыгарэты неўзабаве прыйдзецца плаціць больш за сваю залежнасьць. Польскі ўрад плянуе ўвесьці акцыз на напаўняльнікі да цыгарэт. Плянуецца, што ён пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2018 году.

Акцызам будзе ахопленая вадкасьць для напаўненьня электронных цыгарэт, дарэчы, як з утрыманьнем нікатыну, так і без, а таксама іншых наватарскіх прыладаў, прызначаных для інгаляцыі пароў. Заканадаўца плянуе, што акцыз складзе 50 грошаў (прыкладна 25 беларускіх капеек) за 1 мілілітр вадкасьці.

У Мінфіне Польшчы падлічылі, што курыльшчык спажывае 20 мілілітраў у тыдзень. Гэта азначае, што ў месяц карыстальнік заплаціць больш прыкладна на 40 злотых (20 рублёў), у гадавым маштабе гэтая сума можа вырасьці да 500 злотых (250 рублёў).

Польскія ўлады спадзяюцца, што дзякуючы гэтаму ў год у бюджэт дадаткова будзе паступаць 75 млн злотых (прыкладна 37 млн беларускіх рублёў), паведамляе gazeta.pl.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт