Штучныя рэкорды дэпутатаў
Каб заслужыць тытул актыўнага, дэпутаты накіроўваюць у ведамствы дзясяткі амаль аднолькавых запытаў.
Дэпутаты польскага Сэйму накіроўваюць у міністэрствы сотні запытаў, якія адрозьніваюцца паміж сабой выключна нюансамі. Такім чынам яны штучна набіваюць статыстыку сваёй дэпутацкай актыўнасьці, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Паводле газэты, рэкардсмэнкай цяперашняга тэрміну паўнамоцтваў парлямэнту зьяўляецца Эльжбета Дуда (Elżbieta Duda). Дэпутатка ад кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” накіравала ў Міністэрства юстыцыі больш за 770 афіцыйных запытаў. У іх яна пытаецца пра тое, ці праваахоўныя органы праводзілі якія-небудзь разьбіральніцтвы ў паасобных выпадках перадачы муніцыпальнымі ўладамі Кракава нерухомай маёмасьці іх папярэднім уладальнікам. Запыты адрозьніваюцца паміж сабой выключна адрасамі паасобных нерухомасьцяў.
У сваю чаргу дэпутат ад той жа партыі Барталамей Ставярскі (Bartłomiej Stawiarski) накіраваў у Міністэрства культуры й нацыянальнай спадчыны больш за 300 запытаў, якія тычацца сеткі вяшчаньня рэгіянальных аддзелаў грамадзкай тэлевізіі.
Дэпутаты ад апазыцыйнай партыі „Nowoczesna” Павел Кабыліньскі (Paweł Kobyliński) і Міраслаў Сухань (Mirosław Suchoń) засыпалі Міністэрства адукацыі запытамі адносна рэформы адукацыі ў 523 гарадах Польшчы.
Супраць гвалтоўнага павелічэньня колькасьці запытаў пачынаюць пратэставаць міністэрствы.
Такія запыты можна пасьпяхова зьмясьціць у адным лісьце, лічыць былы дэпутат ад Руху Палікота Марэк Пазнаньскі, які падчас папярэдняга скліканьня парлямэнту намагаўся за тое, каб абмежаваць гэткія дзеяньні дэпутатаў.
„Дзякуючы штучным рэкордам можна напісаць на выбарчай лістоўцы „Адзін з найбольш актыўных сябраў мінаючага парлямэнцкага тэрміну” або выйграць у рэйтынгу на найлепшага палітыка ў рэгіянальнай прэсе”, - падсумоўвае Пазнаньскі ў размове з выданьнем „Rzeczpospolita”.
аз
Дэпутаты польскага Сэйму накіроўваюць у міністэрствы сотні запытаў, якія адрозьніваюцца паміж сабой выключна нюансамі. Такім чынам яны штучна набіваюць статыстыку сваёй дэпутацкай актыўнасьці, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Паводле газэты, рэкардсмэнкай цяперашняга тэрміну паўнамоцтваў парлямэнту зьяўляецца Эльжбета Дуда (Elżbieta Duda). Дэпутатка ад кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” накіравала ў Міністэрства юстыцыі больш за 770 афіцыйных запытаў. У іх яна пытаецца пра тое, ці праваахоўныя органы праводзілі якія-небудзь разьбіральніцтвы ў паасобных выпадках перадачы муніцыпальнымі ўладамі Кракава нерухомай маёмасьці іх папярэднім уладальнікам. Запыты адрозьніваюцца паміж сабой выключна адрасамі паасобных нерухомасьцяў.
У сваю чаргу дэпутат ад той жа партыі Барталамей Ставярскі (Bartłomiej Stawiarski) накіраваў у Міністэрства культуры й нацыянальнай спадчыны больш за 300 запытаў, якія тычацца сеткі вяшчаньня рэгіянальных аддзелаў грамадзкай тэлевізіі.
Дэпутаты ад апазыцыйнай партыі „Nowoczesna” Павел Кабыліньскі (Paweł Kobyliński) і Міраслаў Сухань (Mirosław Suchoń) засыпалі Міністэрства адукацыі запытамі адносна рэформы адукацыі ў 523 гарадах Польшчы.Супраць гвалтоўнага павелічэньня колькасьці запытаў пачынаюць пратэставаць міністэрствы.