Logo Polskiego Radia
Print

Польшча можа адмовіцца ад зьмены часу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.10.2017 15:53
Згодна з сацыялягічнымі дасьледаваньнямі 76% жыхароў Эўразьвязу выступаць супраць зьмены часу.
pixabay.com/Public Domain CC0

Dziennik Gazeta Prawna паведамляе пра тое, што ў Польшчы зьявілася сур’ёзная ініцыятыва наконт таго, каб адмовіцца ад зьмены часу. Адыйсьці ад пераводу стрэлак восеньню й вясной запрапанавала парлямэнцкая апазыцыйная Польская сялянская партыя.

У польскім Сэйме часта ёсьць так, што інтарэсы кіруючай партыі й апазыцыі кардынальна разыходзяцца, але пра пытаньне зьмены часу гэтага не скажах. Ідэю падтрымлівае таксама кіруючая кансэрватыўная партыя «Права й справядлівасьць» і іншыя парлямэнцкія партыі, а гэта можа азначаць, што ў Польшчы адменяць перавод стрэлак.

Адзінай памехай можа быць Брусэль, таму што зьмену часу рэгулюе дырэктыва Эўрапейскага Зьвязу, але эўрачыноўнікаў можна будзе пераканаць, лічаць польскія палітыкі. Тым больш, што згодна з сацыялягічнымі дасьледаваньнямі 76% жыхароў Эўразьвязу выступаць супраць зьмены часу, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт