Logo Polskiego Radia
Print

Урад правярае карыстальнікаў праграмы „Сям’я 500+”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.10.2017 14:49
Чыноўнікі правяраюць, напрыклад, ці маці-адзіночкі сапраўды выхоўваюць дзяцей самі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад правярае карыстальнікаў праграмы „Сям’я 500+”
Чыноўнікі правяраюць, напрыклад, ці маці-адзіночкі сапраўды выхоўваюць дзяцей самі.
У Паморскім, Мазавецкім, Сылескім і Вялікапольскім ваяводзтвах чыноўнікі правяраюць, ці сацыяльную дапамогу ў рамках праграмы „Сям’я 500+” сапраўды атрымліваюць тыя сем’і, якія павінны. З гэтай мэтай яны праводзяць апытаньні сярод суседзяў і на месцы працы на конт адзінокіх маці, якія гэткай дапамогай карыстаюцца.
Чыноўнікаў цікавяць, напрыклад, новыя партнэры жанчын, адносіны з бацькам дзіцяці, а нават іх лад жыцьця. Усё гэта з мэтай ушчыльненьня праграмы, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі пераконвае, што шматлікія сем'і з адным дзіцём падманваюць дзяржаву й вымантачваюць дапамогу, якая на самой справе ім не належыць. Яны знайшлі некалькі спосабаў, як гэта зрабіць.
Напрыклад, у сацслужбах жанчыны заяўляюць, што яны самі выхоўваюць дзіця. Аднак у рэчаіснасьці яны жывуць разам з бацькам дзіцяці, праўда без афіцыйнага шлюбу.
Калі чыноўнікі дакажуць, што маці жыве разам з бацькам свайго дзіцяці, то яна страціць права на сацыяльную дапамогу й будзе прымушаная вярнуць вымантачаныя да гэтай пары грошы разам з адсоткамі.
Іншы спосаб – прыстасаваньне даходу да ўмоваў дапамогі. На практыцы гэта адбываецца такім чынам, што працаўнік дамаўляецца з працадаўцам на фіктыўнае паніжэньне заработнай платы, так, каб выканаць умовы праграмы „Сям’я 500+”.
Толькі ў бягучым годзе Ведамства па справах сям’і, працы й сацыяльнай палітыкі адмяніла выплату 14,5 млн злотых асобам, якія вымантачвалі сацыяльную дапамогу. Уносячы зьмены ў закон аб дзяржаўнай дапамозе ў выхаваньні дзяцей урад вырашыў зрабіць сыстэму больш шчыльнай.
Ушчыльненьне праграмы - гэта ня толькі спосаб на барацьбу з махлярствам, але таксама на зьмяншэньне наступстваў недаацэнкі праграмы. У гэтым годзе выдаткі на праграму дапамогі „Сям’я 500+” складуць 24,5 млрд злотых замест пачаткова плянаваных 23,1 млрд.
З моманту старту праграмы дзяржава выплаціла больш за 33,2 млрд злотых. Падтрымкай скарысталіся агулам 2,62 млн сем'яў, зь якіх 384 тысячы шматдзетных сям’яў, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт