Logo Polskiego Radia
Print

Гішпанскія СМІ: Расея перасварвае народы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.10.2017 11:40
Расея, якая спрыяе сэпаратызму ў ЭЗ і ЗША, сама жорстка ставіцца да нацыянальных і этнічных груп на сваёй тэрыторыі.
PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Гішпанскія СМІ: Расея перасварвае народы
У гішпанскім мэдыях камэнтуюць заяву Ўладзіміра Пуціна, якія заявіў, што каталёнскі рэфэрэндум зьяўляецца ўнутранай справай гэтай краіны. Большасьць гішпанскіх выданьняў лічыць гэтае выказваньне няшчырым. Зазначаецца, што Крэмль здаўна падтрымлівае імкненьні каталёнскіх сэпаратыстаў аддзяліцца ад Гішпаніі.
Гішпанскія камэнтатары зьвяртаюць увагу, што Расея, якая спрыяе сэпаратызму ўнутры ЭЗ і ў ЗША, сама вельмі жорстка ставіцца да нацыянальных і этнічных груп на сваёй тэрыторыі. Выданьне «El Mundo» нагадвае, што дзейнасьць на карысьць самастанаўленьня нацый на тэрыторыі Расеі пагражае турмой. У 2014 годзе прыняты закон, які прадугледжвае пяць гадоў зьняволеньня за падтрымку сэпаратыстычных рухаў у РФ.
Мадрыцкая газэта «El Pais» інфармуе, што асобы і ўстановы, зьвязаныя з Крамлём, апошнія 48 гадзін перад каталёнскім рэфэрэндумам павялічылі колькасьць апублікаваных у Твітэры інфармацый пра плебісцыт на 2000%.

У гішпанскім мэдыях камэнтуюць заяву Ўладзіміра Пуціна, які заявіў, што каталёнскі рэфэрэндум зьяўляецца ўнутранай справай гэтай краіны. Большасьць гішпанскіх выданьняў лічыць гэтае выказваньне няшчырым. Зазначаецца, што Крэмль здаўна падтрымлівае імкненьні каталёнскіх сэпаратыстаў аддзяліцца ад Гішпаніі.

Гішпанскія камэнтатары зьвяртаюць увагу, што Расея, якая спрыяе сэпаратызму ўнутры ЭЗ і ў ЗША, сама вельмі жорстка ставіцца да нацыянальных і этнічных груп на сваёй тэрыторыі. Выданьне «El Mundo» нагадвае, што дзейнасьць на карысьць самастанаўленьня нацый на тэрыторыі Расеі пагражае турмой. У 2014 годзе прыняты закон, які прадугледжвае пяць гадоў зьняволеньня за падтрымку сэпаратыстычных рухаў у РФ.

Мадрыцкая газэта «El Pais» інфармуе, што асобы і ўстановы, зьвязаныя з Крамлём, апошнія 48 гадзін перад каталёнскім рэфэрэндумам павялічылі колькасьць апублікаваных у Твітэры інфармацый пра плебісцыт на 2000%.

Rzeczpospolita/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт