Аляксандар Квасьнеўскі: ПіС застанецца пры уладзе два тэрміны
„Сёньня быць супраць ПіС недастаткова, трэба паказаць альтэрнатыўную праграму”, - кажа экс-прэзыдэнт.
„Два тэрміны паўнамоцтваў кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” здаюцца больш праўдападобнымі, чым адзін”, - заявіў Аляксандар Квасьнеўскі ў інтэрвію тыднёвіку „Wprost”. Былы прэзыдэнт Польшчы таксама раскрытыкаваў апазыцыю за адсутнасьць альтэрнатыўнай праграмы.
Былому кіраўніку дзяржавы не падабаюцца праекты законаў, датычных рэформы судовай сыстэмы аўтарства Анджэя Дуды. Нагадаем, як прэзыдэнт, так і партыя ПіС маюць кансэрватыўныя погляды, а ў мінулым польскі лідар быў яе членам. „Гэта «гнілы» кампраміс, эфэкт разьліку прэзыдэнта, у якой ступені ён можа дабіцца незалежнасьці й адначасова не наставіць супраць сябе свайго палітычнага лягеру”, - ацэньвае Квасьнеўскі.
Ён крытыкуе таксама ідэю правядзеньня канстытуцыйнага рэфэрэндуму й нагадвае, што большасьць ініцыятараў гэткіх дзеяньняў у сьвеце нанесьлі паразу. Квасьнеўскі ў якасьці прыкладу называе Матэа Рэнцы, Жака Шырака й Дэвіда Кэмэрана.
Былы прэзыдэнт прызнаў, што ямы часам здараецца выконваць функцыю дарадчыка апазыцыйных палітыкаў.
„Я тлумачу ім, што апазыцыя ня можа будаваць сваю пазыцыю выключна як процівагу для кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”. Бадай у найбольшай ступені гэтую памылку зьдзяйсьняе Гжэгаж Схэтына (лідар права-цэнтрысцкай Грамадзянскай плятформы – рэд.). Сёньня недастаткова быць супраць ПіС-у - трэба паказаць альтэрнатыўную праграму”, - кажа Квасьнеўскі.
„Калі б мне прыйшлося прадказваць будучыню, то я лічу, што ПіС застанецца пры ўладзе два тэрмін, а не адзін. Цяпер гэта найбольш праўдападобна”, - дадаў былы прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьвеўскі ў размове з тыднёвікам „Wprost”.
аз
„Два тэрміны паўнамоцтваў кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” здаюцца больш праўдападобнымі, чым адзін”, - заявіў Аляксандар Квасьнеўскі ў інтэрвію тыднёвіку „Wprost”. Былы прэзыдэнт Польшчы таксама раскрытыкаваў апазыцыю за адсутнасьць альтэрнатыўнай праграмы.
Былому кіраўніку дзяржавы не падабаюцца праекты законаў, датычных рэформы судовай сыстэмы аўтарства Анджэя Дуды. Нагадаем, як прэзыдэнт, так і партыя ПіС маюць кансэрватыўныя погляды, а ў мінулым польскі лідар быў яе членам. „Гэта «гнілы» кампраміс, эфэкт разьліку прэзыдэнта, у якой ступені ён можа дабіцца незалежнасьці й адначасова не наставіць супраць сябе свайго палітычнага лягеру”, - ацэньвае Квасьнеўскі.
Ён крытыкуе таксама ідэю правядзеньня канстытуцыйнага рэфэрэндуму й нагадвае, што большасьць ініцыятараў гэткіх дзеяньняў у сьвеце нанесьлі паразу. Квасьнеўскі ў якасьці прыкладу называе Матэа Рэнцы, Жака Шырака й Дэвіда Кэмэрана. Былы прэзыдэнт прызнаў, што яму часам здараецца выконваць функцыю дарадчыка апазыцыйных палітыкаў.
„Я тлумачу ім, што апазыцыя ня можа будаваць сваю пазыцыю выключна як процівагу для кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”. Бадай у найбольшай ступені гэтую памылку зьдзяйсьняе Гжэгаж Схэтына (лідар права-цэнтрысцкай Грамадзянскай плятформы – рэд.). Сёньня недастаткова быць супраць ПіС-у - трэба паказаць альтэрнатыўную праграму”, - кажа Квасьнеўскі.
„Калі б мне прыйшлося прадказваць будучыню, то я лічу, што ПіС застанецца пры ўладзе два тэрміны, а не адзін. Цяпер гэта найбольш праўдападобна”, - дадаў былы прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьвеўскі ў размове з тыднёвікам „Wprost”.
аз