Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы цікавяцца сваімі каранямі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.09.2017 23:35
  • Беларусы цікавяцца.mp3
Некалі лічылася, што беларусы найбольш саветызаваны народ ва ўсім СССР.
Foto: pixabay.com/CC0

Пра гэта сьведчыў у кволы інтарэс да гісторыі ў першае дзесяцігодзьдзе незалежнасьці. Цяпер сытуацыя зьмяняецца.

У Беларусі набіраюць папулярнасьць генэалягічныя дасьледаваньні. Чытальная заля ў Нацыянальным гістарычным архіве перапоўненая, у рэгіянальных архівах трэба запісвацца на месяц-два наперад, каб трапіць у чытальную залю ды папрацаваць з дакумэнтамі. Адкуль такі інтарэс да сваіх каранёў у Беларусі?

З аднаго боку гэтым інтарэс тлумачыцца попытам на Карту паляка ў Беларусі. Ужо зроблена каля 100 тысяч КП у Беларусі. Гэта азначае, што палова выдадзеных у сьвеце карт палякаў у беларусаў.

Зь іншага боку, інтарэс да сваіх каранёў праяўляюць як самі беларусы, а таксама нашчадкі жыхароў гэтых зямель, чые продкі зьехалі за мяжу або былі высланыя ўладамі.

Што ж такое генэалягічныя пошукі, як яны вядуцца ды зь якімі можна сутыкнуцца адкрыцьцямі, мы папрасілі патлумачыць краязнаўцу Дзяніса Канецкага, якія доўгі час займаецца гісторыяй свайго роду.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт