Logo Polskiego Radia
Print

„Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі 1917-1929”

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.09.2017 11:13
  • „Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі 1917-1929”.mp3
Першае дасьледаваньне радыкальных зьмен у сэксуальным жыцьці беларусаў пасьля бальшавіцкага перавароту 1917 г.

Кніга Аляксандра Гужалоўскага „Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі 1917-1929” – гэта першае дасьледаваньне радыкальных зьмен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцьці беларускага грамадзтва пасьля бальшавіцкага перавароту 1917 г.

/

Карыстаючыся рознымі крыніцамі, аўтар паказаў, якім чынам савецкія ўлады, паставіўшы сэксуальнасьць у грамадзкі дыскурс, назаўсёды пазбавілі інтымную сфэру таямнічасьці й сакральнасьці, кардынальна зьмянілі мэнтальнасьць беларусаў на карысьць „савецкага чалавека”.

Усю працу трэба было пачаць з уважлівага прачытаньня беларускіх савецкіх газэтаў таго часу – гаворыць Аляксандар Гужалоўскі. Пазьней высьвятлілася, што пэўная інфармацыя знаходзіцца таксама ў архіўных першакрыніцах.

Гутарка Яраслава Іванюка з Аляксандрам Гужалоўскім у далучаным файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт