Адзіны гатычны храм абароннага тыпу ў Беларусі знаходзіцца ў Сынкавічах
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
19.09.2017 15:33
Гісторыю Міхайлаўскай царквы ў Сынкавічах расказвае айцец Сяргей Шумец.
radyjo.net/A.Petrovska
Гэта адзін з самых раньніх гатычных праваслаўных храмаў Беларусі – царква Сьвятога Архангела Міхаіла ў вёсцы Сынкавічы. Пабудова сапраўды ўнікальная, бо зьяўляецца адзіным гатычным праваслаўным храмам абароннага тыпу, які захаваўся ў Беларусі. Сярод мясцовых жыхароў сьвятыня больш вядомая як Міхайлаўская царква.
Гісторыя ўзьвядзеньня царквы зьваязаная зь вялікім князем Вітаўтам.
Царква ў Сынкавічах славіцца й выдатным жыватворным абразам Божай Маці. Сынкавіцкая “Усецарыца” зьяўляецца толькі сьпісам славутага арыгінала, але была створана на Сьвятой гары Афон, што ў Грэцыі. Дзякуючы іконе, многія вернікі пасьпяхова вылечваліся ад п’янства, дэпрэсіі, анкалягічных захворваньняў ці наркатычнай залежнасьці.
Пра гісторыю Міхайлаўскай царквы ў Сынкавічах з а. Сяргеем Шумцом гутарыць Анна Пятроўская.