Logo Polskiego Radia
Print

Старыя здымкі раскрываюць свае сакрэты праз моду

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.09.2017 12:01
  • Старыя здымкі.mp3
Польскі гісторык распавядае, як адзежа на старых фота можа стаць ключом да заглыбленьня ў гісторыю.
Foto: pixabay.com/CC0

Мода – гэта ня толькі высокая мода, унікальныя строі вырабленыя ўручную майстрамі з найлепшых матэрыялаў. Мода – гэта яшчэ веды пра гісторыю сям’і, горада ці нават краіны. Вопратка, адзежа людзей на старых здымках утрымлівае ў сабе мноства інфармацыі, і зьяўляецца выдатнай гістарычнай крыніцай. Гледзячы на тое, як людзі адзетыя, можна вызначыць дату, месца ці нават асобу, якія бачна на здымку. Як мода служыць навуцы і як можа дапамагчы ў раскрыцьці загадак гісторыі Польскаму радыё распавядала гісторык моды Зузанна Жубка-Хмялеўска.

Зузанна Жубка-Хмялеўска: Вось напрыклад такая рэч як сарочка. Гэта сьведак зьменаў, што адбыліся ў модзе за стагодзьдзе. Яшчэ ў ХІХ стагодзьдзя дзяўчынкі ды жанчыны насілі сарочкі. Цяпер рэдка сустрэнеш гэтую адзежу. У мяне менавіта праз сарочку зьявіўся інтарэс да знаёмства з гісторыяй маёй сям’і. Так і дзякуючы кніжцы «Крыжакі» я стала касцюмолягам, гісторыкам моды, якія высучае строі, аналізуе, дасьледуе іх.

Што цікава экспэртка зазначае, што вывучаць старую вопратку можна па арыгінальным рэчам, яны часта лепшы захоўваюцца, чым сёньняшнія.

Зузанна Жубка-Хмялеўска: Напрыклад старая бялізна нашмат лепш захоўваецца, чым цяперашняя. Яна зроблена з добрай якасьці матэрыялаў, якія не зьнішчаюцца. Напрыклад, у мяне ў калекцыі ёсьць рэч, якую я знайшла ў падвале. У гэтым прыгажосьць старой вопраткі. Дастаткова зірнуць уважліва на тое, як яны зроблены. Напрыклад, аднойчы я размаўляла са старой жанчынай на вёсцы пра тое, як раней адзяваліся. Яна дастала палатно, якое сама саткала з лёну. Гэтае палатно выглядала як новая, нягледзячы на гады, што праляжала. Было вельмі тоўстым ды моцным. Такога сёньня ня знойдзеш нідзе ў краме.

Гісторыя вельмі часта бывае даволі заблытанай, нават у выпадку адной сям’і. Строй, адзежа часам можа дапамагчы раскрыць некаторыя сакрэты.

Зузанна Жубка-Хмялеўска: Адзежа ўтрымлівае ў сабе мноства інфармацыі. Гэта цікавы дасьледчы інструмэнт. Часта гісторыкаў называюць нас грэбліва краўчыхі. Маўляў мы толькі глядзім на швы. Але гэта толькі адзін бок. Інфармацыя з адзежы вельмі добра дапаўняе іншыя крыніцы. У выпадку здымкаў адзежа паказвае дакладна час, калі быў зроблены здымак. Вядома, хтосьці можа быць ня модным і мець старую сукенку. Тады глядзяцца іншыя элемэнты яе строю. Затое ня можа быць так, што нехта апрануты ў рэчы з будучыні. Ня можа быць сукенка з 1880-ых гадоў на здымку падпісаным 1860-ым годам.

Так гісторыя здарылася ў адной сям’і й дзякуючы сукенцы ўдалося ўдакладніць адну сямейную легенду.

Зузанна Жубка-Хмялеўска: У адной блізкай сям’і была жанчына, якая мела няшлюбнае дзіця ў ХІХ стагодзьдзі. Нашчадкі казалі, што гэта была «памылка маладосьці» недасьведчанай дзяўчыны. Аднак гледзячы на здымкі той дзяўчыны, на яе вопратку, высьветлілася, што дзіця яна нарадзіла будучы 40 гадовай жанчынай. На старых здымках бачна па сукнях, што дзяўчынай яна была 20 гадоў раней. Ейная сукня была з 1870-ых гадоў. Нашчадак казаў, што «дзяўчына» нарадзіла дзіця ў 1890-ых гг. Нашчадак спачатку спрачаўся, а потым спраўдзіў дату нараджэньня й усё пацьвердзілася. Ніхто раней на гэта не зьвяртаў увагі.

Дзякуючы модзе, ведам пра тое, калі якое адзеньне было папулярным і насілася можна разгадаць сакрэты гісторыі. Так сталася ў жыцьці польскай экспэрткі Зузанны Жубка-Хмялеўскай. Раім вам зазірнуць на старыя здымкі вашай сям’і ды пацікавіцца як адзяваліся вашы продкі. Можа не адразу гэта адкрывае вам сакрэты, але дазволіць даведацца цікавыя дэталі з жыцьця вашай сям’і.

Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт