Logo Polskiego Radia
Print

Экспарт польскіх яблыкаў у Беларусь вырас у 5 разоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.09.2017 10:31
Экспэрты аднак раяць не прызвычайвацца.
photo: pixabay.com/CC0

Puls biznesu
Польскія яблыкі, агародніна і малако – частка прадуктаў, якія па прычыне санкцый не купляюць расейцы, трапляе ў Беларусь у вялікай колькасьці. Экспэрты аднак раяць не прызвычайвацца. Экспарт яблыкаў (разам з іншай садавінай, хоць пераважаюць яблыкі) у Беларусь у першым паўгодзьдзі бягучага году быў у 5,5 разоў большы, чым у 2010-2013 гадах.
Акрамя гэтага палякі прадалі ў Беларусь утрая больш агародніны. Беларусы палюбілі польскія памідоры, капусту і шампіньёны.
Вытворца памідораў Рафал Зажэцкі ўсё ж пераконвае, што гэтая тэндэнцыя неўзабаве зьменіцца: «Вялікія цяпліцы, у якія пачалі інвэставаць расейцы, паволі пачынаюць даваць плёны, таму імпартаваныя прадукты ня будуць патрэбныя. ЭЗ зрабіў вялікую памылку, не блякуючы расейцам доступ да тэхналёгій. Расейцы не купляюць у Эўропе непасрэдна агародніну, але купляюць тэхналёгіі па іх вырошчваньні. Яны інвэстуюць у велізарныя цяпліцы, а працаўнікоў вучаць эўрапейцы. У выніку эўрапейскія фэрмэры ня будуць ім патрэбныя, а мы самыя дапамаглі расейцам разьвіць гэты сэктар».
Яшчэ большыя рэкорды б’юць малочныя прадукты. Іх продаж у першым паўгодзьдзі быў амаль у 11 разоў большым, чым у 2010-2013 гадах. Эмбарга забараняе імпарт малака, але не забараняе вытворчасьць зь яго малочных прадуктаў. З польскага малака ў Беларусі рабілі сыры. Усё ж апошнія некалькі месяцаў зацікаўленьне малаком зьмяншаецца. Сёлетні вынік ня будзе такім вялікім.
Такой папулярнасьці не атрымалі мясныя прадукты. Польскія вытворцы мяса пасьля ўвядзеньня эмбарга знайшлі выхады ў Кітай.
Нядрэнным, амаль 5-разовым ростам экспарту ў Беларусь могуць таксама пахваліцца польскія вытворцы прадуктаў са збожжа.

Puls biznesu: Польскія яблыкі, агародніна і малако – частка прадуктаў, якія па прычыне санкцый не купляюць расейцы, трапляе ў Беларусь у вялікай колькасьці. Экспэрты аднак раяць не прызвычайвацца. Экспарт яблыкаў (разам з іншай садавінай, хоць пераважаюць яблыкі) у Беларусь у першым паўгодзьдзі бягучага году быў у 5,5 разоў большы, чым у 2010-2013 гадах.

Акрамя гэтага палякі прадалі ў Беларусь утрая больш агародніны. Беларусы палюбілі польскія памідоры, капусту і шампіньёны.

Вытворца памідораў Рафал Зажэцкі ўсё ж пераконвае, што гэтая тэндэнцыя неўзабаве зьменіцца: «Вялікія цяпліцы, у якія пачалі інвэставаць расейцы, паволі пачынаюць даваць плёны, таму імпартаваныя прадукты ня будуць патрэбныя. ЭЗ зрабіў вялікую памылку, не блякуючы расейцам доступ да тэхналёгій. Расейцы не купляюць у Эўропе непасрэдна агародніну, але купляюць тэхналёгіі па іх вырошчваньні. Яны інвэстуюць у велізарныя цяпліцы, а працаўнікоў вучаць эўрапейцы. У выніку эўрапейскія фэрмэры ня будуць ім патрэбныя, а мы самыя дапамаглі расейцам разьвіць гэты сэктар».

Яшчэ большыя рэкорды б’юць малочныя прадукты. Іх продаж у першым паўгодзьдзі быў амаль у 11 разоў большым, чым у 2010-2013 гадах. Эмбарга забараняе імпарт малака, але не забараняе вытворчасьць зь яго малочных прадуктаў. З польскага малака ў Беларусі рабілі сыры. Усё ж апошнія некалькі месяцаў зацікаўленьне малаком зьмяншаецца. Сёлетні вынік ня будзе такім вялікім.

Такой папулярнасьці не атрымалі мясныя прадукты. Польскія вытворцы мяса пасьля ўвядзеньня эмбарга знайшлі выхады ў Кітай.

Нядрэнным, амаль 5-разовым ростам экспарту ў Беларусь могуць таксама пахваліцца польскія вытворцы прадуктаў са збожжа.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт