Logo Polskiego Radia
Print

Хто такі „тутэйшыя”?

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.08.2017 17:57
  • Хто такі „тутэйшыя”.mp3
Тэорыя „тутэйшасьці” насельніцтва на Палесьсі набыла асаблівае разьвіцьцё ў міжваенны пэрыяд.
Іван Шышкін, «Пэйзаж Палесься», 1890 год

"Тутэйшасьць" на Палесьсі

Адкуль узялася гэтая катэгорыя ў міжваенных перапісах насельніцтва? Ці сапраўды так акрэсьлівалі сябе жыхары Палесься, дзе „тутэйшымі” ў 1931 годзе запісалася нібыта ажно 700 тысячаў людзей?

Тэорыя „тутэйшасьці” насельніцтва на Палесьсі – лічыць беларуская дасьледчыца Вольга Цадко – набыла асаблівае разьвіцьцё ў міжваенны пэрыяд, калі гэтая тэрыторыя належала да ІІ Рэчыпаспалітай. Хаця гэта не азначае, што тэрмін „тутэйшыя” раней тут не выступаў.

Аднак разьвіццё гэтага фэномэну ў міжваенным дваццацігодзьдзі было выкліканае палітыкай польскай дзяржавы, накіраванай на асыміляцыю ня польскага насельніцтва – дадае беларуская дасьледчыца.

Гутарка Яраслава Іванюка з Вольгай Цадко ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт