Logo Polskiego Radia
Print

Сьвет усё больш сымпатызуе Кітаю

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 25.08.2017 17:27
Калісьці Злучаныя Штаты лічылі сваім галоўным канкурэнтам Савецкі Саюз, зараз жа гэтая роля належыць КНР.
pixabay.com/Public Domain CC0

Кітай паступова скарае сьвет. Калісьці Злучаныя Штаты лічылі сваім галоўным канкурэнтам Савецкі Саюз, зараз жа гэтая роля належыць КНР. Пра гэта гаворыцца ў сьвежым нумары выданьня Gazeta Wyborcza. Рэйтынгі галоўнай дэмакратыі й самай вялікай аўтарытарнай краіны сьвету амаль што зраўняліся – пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага дасьледчым цэнтрам Pew Research.
Сакрэт посьпеху Пэкіна экспэрты бачаць у стратэгіі «мяккай сілы», якая абапіраецца, перш за ўсё, на гандлёвае супрацоўніцтва, а не на дэманстраваньне мілітарнай моцы. І калі Вашынгтон распачынае ўсё новыя вайсковыя апэрацыі за мяжой, азіяцкі гігант імкнецца стасаваць філязофію ўзаемнай карысьці. Краіны, што знаходзяцца на стадыі разьвіцьця, атрымліваюць ад Кітая мільярдныя кантракты. За кошт супрацоўніцтва з КНР там будуюцца аўтамабільныя дарогі ды іншая інфраструктура.
Варта заўважыць, што сваім галоўным канкурэнтам дапамагае сам Дональд Трамп, які робіць стаўку на так званы гаспадарчы нацыяналізм і зьбіраецца выйсьці з Парыскага пагадненьня па клімаце. У сваю чаргу, Пэкін падтрымлівае прынцыпы свабоднага гандлю і змагаецца з парніковым эфэктам. У параўнаньні з папярэднімі рэйтынгамі сымпатыяў, КНР апярэдзіла Злучаныя Штаты ня толькі ў Афрыцы, Мэксыцы, Пэру й на Блізкім Усходзе, але і ў Турцыі ды Аўстраліі. У Бразыліі, Францыі, Канадзе, Кеніі, Нямеччыне, Швэцыі ды нават у Вялікабрытаніі перавага ЗША мінімальная.
Сярод дзяржаваў, якія захоўваюць вернасьць Амэрыцы, застаюцца Польшча, Філіпіны, Гана, Індыя, Ізраіль, Японія, Калюмбія, Паўднёвая Карэя, Паўднёваафрыканская Рэспубліка, Італія і, што цікава, колішні вораг Вашынгтону – Віетнам. Дасьледаваньне Pew ахоплівае 36 краінаў сьвету. Камэнтуючы вынікі апытаньня, газэта зьвяртае ўвагу – калі тэндэнцыя ня спыніцца, Кітай мае ўсе шансы стаць безумоўным лідэрам. Гэтая перамога будзе сымбалічнай, бо ўпершыню ў сучаснай гісторыі самай уплывовай краінай плянэты стане аўтарытарная імпэрыя з Усходу.

Сьвет усё больш сымпатызуе Кітаю. Калісьці Злучаныя Штаты лічылі сваім галоўным канкурэнтам Савецкі Саюз, зараз жа гэтая роля належыць КНР. Пра гэта гаворыцца ў сьвежым нумары выданьня Gazeta Wyborcza. Рэйтынгі галоўнай дэмакратыі й самай вялікай аўтарытарнай краіны сьвету амаль што зраўняліся – пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага дасьледчым цэнтрам Pew Research.

Сакрэт посьпеху Пэкіна экспэрты бачаць у стратэгіі «мяккай сілы», якая абапіраецца, перш за ўсё, на гандлёвае супрацоўніцтва, а не на дэманстраваньне мілітарнай моцы. І калі Вашынгтон распачынае ўсё новыя вайсковыя апэрацыі за мяжой, азіяцкі гігант імкнецца стасаваць філязофію ўзаемнай карысьці. Краіны, што знаходзяцца на стадыі разьвіцьця, атрымліваюць ад Кітая мільярдныя кантракты. За кошт супрацоўніцтва з КНР там будуюцца аўтамабільныя дарогі ды іншая інфраструктура.

Варта заўважыць, што сваім галоўным канкурэнтам дапамагае сам Дональд Трамп, які робіць стаўку на так званы гаспадарчы нацыяналізм і зьбіраецца выйсьці з Парыскага пагадненьня па клімаце. У сваю чаргу, Пэкін падтрымлівае прынцыпы свабоднага гандлю і змагаецца з парніковым эфэктам. У параўнаньні з папярэднімі рэйтынгамі сымпатыяў, КНР апярэдзіла Злучаныя Штаты ня толькі ў Афрыцы, Мэксыцы, Пэру й на Блізкім Усходзе, але і ў Турцыі ды Аўстраліі. У Бразыліі, Францыі, Канадзе, Кеніі, Нямеччыне, Швэцыі ды нават у Вялікабрытаніі перавага ЗША мінімальная.

Сярод дзяржаваў, якія захоўваюць вернасьць Амэрыцы, застаюцца Польшча, Філіпіны, Гана, Індыя, Ізраіль, Японія, Калюмбія, Паўднёвая Карэя, Паўднёваафрыканская Рэспубліка, Італія і, што цікава, колішні вораг Вашынгтону – Віетнам. Дасьледаваньне Pew ахоплівае 36 краінаў сьвету. Камэнтуючы вынікі апытаньня, газэта зьвяртае ўвагу – калі тэндэнцыя ня спыніцца, Кітай мае ўсе шансы стаць безумоўным лідэрам. Гэтая перамога будзе сымбалічнай, бо ўпершыню ў сучаснай гісторыі самай уплывовай краінай плянэты стане аўтарытарная імпэрыя з Усходу.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт