Беларусь і Польшча прасоўваюць праект па злучэньні Чорнага і Балтыйскага мораў праз водны шлях E40. Водны шлях працягласьцю 2000 км будзе праходзіць па рэках і каналах у Беларусі, Украіне і Польшчы ды забясьпечыць лепшы доступ да марскіх партоў для Беларусі, якая ня мае выхаду да мора.
Водны шлях Е40 зьяўляецца вельмі важным і значным праектам ня толькі для Беларусі, але і для ўсяго рэгіёну – гаворыць аналітык Цэнтра Астрагорскага Сяргей Богдан. Маршрут можа дапамагчы Беларусі і суседнім краінам стаць больш жыцьцяздольнымі ў эканамічным, палітычным і стратэгічным плянах.
С. Богдан: Гэта зробіць іх менш залежнымі ад краін па-за рэгіёнам, разам з тым зрабіць іх бліжэйшымі адна да адной унутры рэгіёну. Дзякуючы гэтаму Беларусь можа зьмяніць сваю геаграфію ў лепшы бок, то бок зьменшыць праблему адсутнасьці выхаду да мора.
Сяргей Богдан гаворыць, што некаторыя прадстаўлялі праект як нешта фантастычнае і цалкам новае для Беларусі. Калі разабрацца, то вялікая частка шляху выкарыстоўваецца нават цяпер.
С. Богдан: Гэта хутчэй аднаўленьне таго, што было. Гэта не агрэсіўны праект, накіраваны супраць кагосьці. Гэты праект робіцца для таго, каб рэгіён мог стаяць на сваіх нагах. Калі б у Крамля была б мудрасьць, то яны не выступалі б супраць. Сярод тых, хто раскрытыкаваў праект былі ня толькі эколягі, але і пракрамлёўскія СМІ. Масква знайшла для сябе нішу, як яны лічаць, эканамічна лібэральнай і аптымальнай імпэрыі, якая стаіць на нафце і газе, якая нават не намагаецца працаваць мяккай сілай, а цісьне і душыць. Шлях Е40 дае Беларусі магчымасьць выйсьці да Балтыйскага мора ў Польшчы, наладжваць стасункі з Варшавай. На добры толк, гэта не павінна выклікаць кепскіх эмоцый з боку Расеі. Багатая Беларусь – на карысьць Расеі. Аднак у лёгіцы Масквы ўсё, што не знаходзіцца пад яе кантролем, выклікае пярэчаньні. Крэмль хацеў бы прымусіць Менск цалкам пераключыцца на выкарыстаньне расейскіх партоў. Гэта вельмі прымітыўнае бачаньне палітыкі, на шкоду самой Расеі.
Праект воднага шляху Е40 вельмі моцна крытыкуюць эколягі, якія мяркуюць, што водны транспарт беззваротна зьнішчыць экасыстэму беларускіх, польскіх і ўкраінскіх рэк. Гэта таксама адмоўна паўплывае на турыстычную галіну. Аднак на думку Сяргея Богдана, Беларусь занадта бедная, каб пакінуць рэгіён неразьвітым з-за незадаволенасьці экалягічных актывістаў.
Беларусь і Польшча прасоўваюць праект па злучэньні Чорнага і Балтыйскага мораў праз водны шлях E40. Водны шлях працягласьцю 2000 км будзе праходзіць па рэках і каналах у Беларусі, Украіне і Польшчы ды забясьпечыць лепшы доступ да марскіх партоў для Беларусі, якая ня мае выхаду да мора.
Водны шлях Е40 зьяўляецца вельмі важным і значным праектам ня толькі для Беларусі, але і для ўсяго рэгіёну – піша аналітык Цэнтра Астрагорскага Сяргей Богдан. Маршрут можа дапамагчы Беларусі і суседнім краінам стаць больш жыцьцяздольнымі ў эканамічным, палітычным і стратэгічным плянах.
С. Богдан: Гэта зробіць іх менш залежнымі ад краін па-за рэгіёнам, разам з тым зрабіць іх бліжэйшымі адна да адной унутры рэгіёну. Дзякуючы гэтаму Беларусь можа зьмяніць сваю геаграфію ў лепшы бок, то бок зьменшыць праблему адсутнасьці выхаду да мора.
Сяргей Богдан гаворыць, што некаторыя прадстаўлялі праект як нешта фантастычнае і цалкам новае для Беларусі. Калі разабрацца, то вялікая частка шляху выкарыстоўваецца нават цяпер.
С. Богдан: Гэта хутчэй аднаўленьне таго, што было. Гэта не агрэсіўны праект, накіраваны супраць кагосьці. Гэты праект робіцца для таго, каб рэгіён мог стаяць на сваіх нагах. Калі б у Крамля была б мудрасьць, то яны не выступалі б супраць. Сярод тых, хто раскрытыкаваў праект былі ня толькі эколягі, але і пракрамлёўскія СМІ. Масква знайшла для сябе нішу, як яны лічаць, эканамічна лібэральнай і аптымальнай імпэрыі, якая стаіць на нафце і газе, якая нават не намагаецца працаваць мяккай сілай, а цісьне і душыць. Шлях Е40 дае Беларусі магчымасьць выйсьці да Балтыйскага мора ў Польшчы, наладжваць стасункі з Варшавай. На добры толк, гэта не павінна выклікаць кепскіх эмоцый з боку Расеі. Багатая Беларусь – на карысьць Расеі. Аднак у лёгіцы Масквы ўсё, што не знаходзіцца пад яе кантролем, выклікае пярэчаньні. Крэмль хацеў бы прымусіць Менск цалкам пераключыцца на выкарыстаньне расейскіх партоў. Гэта вельмі прымітыўнае бачаньне палітыкі, на шкоду самой Расеі.
Праект воднага шляху Е40 вельмі моцна крытыкуюць эколягі, якія мяркуюць, што водны транспарт беззваротна зьнішчыць экасыстэму беларускіх, польскіх і ўкраінскіх рэк. Гэта таксама адмоўна паўплывае на турыстычную галіну. Аднак на думку Сяргея Богдана, Беларусь занадта бедная, каб пакінуць рэгіён неразьвітым з-за незадаволенасьці экалягічных актывістаў.
Поўная размова з Сяргеем Богданам у далучаным гукавым файле.
ав