Logo Polskiego Radia
Print

Фундацыя "Адкрыты дыялёг" - расейская пятая калёна ў Польшчы?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 16.08.2017 15:17
Аналітыкі апісваюць падазроныя сувязі заснавальнікаў фундацыі і крыніцы фінансаваньня.
Прадстаўнікі фундацыі Б. Крамэк і Л. КазлоўскаяПрадстаўнікі фундацыі Б. Крамэк і Л. Казлоўскаяфота TVP Info

Партал Niezależna.pl вяртаецца да тэмы фундацыі «Адкрыты дыялёг». Нагадаем, сябры арганізацыі заклікалі да грамадзянскай непаслухмянасьці ў Польшчы з мэтаю зьмяніць кіраўніцтва дзяржавы.

Аналітыкі інтэрнэт-грамады пад назваю «Расейская пятая калёна ў Польшчы», апрацавалі даклад, датычны фундацыі. Аналітык Марцін Рэй піша, што старшыня рады фундацыі прадставіў у 16 кроках магчымыя пратэсты супраць законаў аб судовай сыстэме. На другі дзень пасьля публікацыі па польскім інтэрнэце пракацілася хваля г.зв. палітычнага «астратурфінгу» – штучна выкліканых камэнтароў, якія павінны паўплываць на грамадзкую думку.

Згодна дакладу, з моманту заснаваньня да канца мінулага году фундацыя сабрала на сваю дзейнасьць амаль 6,6 млн. злотых. Яе прадстаўнікі кажуць, што гэта добраахвотныя ахвяраваньні. Аднак на самой справе 4/5 даходаў арганізацыі паходзіць ад сваякоў і бізнэс партнэраў прадпрымальніка Пятра Казлоўскага з крымскага Севастопаля, брата старшыні фундацыі Людмілы Казлоўскай. Сярод ахвяравальнікаў былі таксама гарадзкія ўлады Любліна і Варшавы.

У дакладзе гаворыцца, што дзейнасьць Пятра Казлоўскага ў акупаваным Крыме цяжка назваць этычнай. Напрыклад, сумневы выклікае яго спосаб набыцьця дзяржаўнага прадпрыемства «Маяк» у Севастопалі. Кватэры, якія належалі заводу, былі прададзеныя, а жыхары былі брутальна выселеныя. Фундацыя сьцьвярджае, што Казлоўскі пасьля анэксіі Крыму ўсё страціў і зьехаў за мяжу. Гэта, здаецца, няпраўда. Яго фірмы далей актыўныя і знайшлі спосаб суіснаваньня з новай расейскай уладай.

Аналітыкі з групы «Расейская пятая калёна ў Польшчы» пішуць, што фундацыя «Адкрыты дыялёг» зрабіла таксама шмат добрага, паколькі супрацоўнічалі з ёй сапраўды шчырыя людзі. Але задача дакладу – апісаць факты, якія заслугоўваюць крытыкі. Іх нямала – ад падазроных сувязяў па крыніцы фінансаваньня. Камэнтатары зьвяртаюць увагу, што дэклярацыя падтрымкі Ўкраіны адчыняла перад заснавальнікамі фундацыі шмат дзьвярэй і давала магчымасьць кантакту з палітыкамі ў Польшчы і Заходняй Эўропе.

Niezależna.pl/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт