Logo Polskiego Radia
Print

Міністар Р. Сікорскі прапанаваў прадаць НПЗ у Мажэйках расейцам

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.08.2017 12:44
Дзякуючы апошнім рэформам НПЗ пачалі прыносіць рэкордныя прыбыткі, у тым ліку завод у Мажэйках.
Wikimedia Commons, Algirdas at Lithuanian Wikipedia

Партал «WPolityce.pl» прыводзіць падрабязнасьці закулісных перамоваў, датычных продажу нафтаперапрацоўчага заводу ў летувіскіх Мажэйках. Нагадаем, завод належаў польскаму прадпрыемству Орлен (Orlen), але Расея практычна спыніла транспарціроўку нафты на НПЗ, пазьней здарыліся магутны пажар і смаленская катастрофа, у якой загінуў прэзыдэнт Лех Качыньскі, а на пасадзе прэзыдэнта Летувы замест Валдаса Адамкуса засела Даля Грыбаўскайтэ.

Палякі не маглі дамовіцца зь летувіскім урадам наконт аплаты за пастаўкі нафты. Мажэйкі пачалі прыносіць страты. Палітыкі кіруючай тады партыі «Грамадзянская плятформа» вырашылі пазбыцца ад НПЗ. У лютым 2014 году адбылася нефармальная гутарка ў рэстаране «Sowa i przyjaciele» тагачаснага міністра замежных спраў Радаслава Сікорскага са старшынём фірмы Орлен Яцэкам Краўцам (Jacek Krawiec). Сікорскі раіць Краўцу «навучыць летувісаў розуму» і прадаць Мажэйкі Сечыну, які быў тады старшынём Роснефці. Гэтая прапанова Сікорскага паказвае сапраўдны твар ураду Дональда Туска. Тады ў Польшчы паявіліся таксама такія сябры, як кіраўнік расейскага ФСБ ген. Парушаў, міністар замежных спраў Лаўроў, які чытаў у Варшаве лекцыі для польскіх амбасадараў, і ўрэшце бізнэс-партнэрам меўся быць Сечын, правая рука Пуціна.

Кааліцыя «ГП – ПСП» прайграла парлямэнцкія выбары ў 2015 годзе, а новы ўрад партыі «ПіС» правёў рэформы, якія значна абмежавалі шэрую зону ў галіне абарачэньня палівам, у выніку чаго НПЗ пачалі прыносіць рэкордныя прыбыткі. У тым ліку завод Орлен Мажэйкі ў мінулым годзе прынёс 200 млн. даляраў прыбытку, пляны на бягучы год падобныя. У чэрвені ўдалося падпісаць пагадненьне зь летувіскай чыгункай, датычнае прымальных для абодвух бакоў ставак за транспарціроўку нафты і нафтапрадуктаў.

На шчасьце, такія людзі, як Сікорскі, не прымаюць ужо ў Польшчы стратэгічных рашэньняў, дзякуючы чаму НПЗ Орлен Мажэйкі застанецца ў польскіх руках, - падсумоўвае свой артыкул Зьбігнеў Кузьмюк.

WPolityce.pl/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт