Logo Polskiego Radia
Print

Польскія ўлады плянуюць абмежаваць замежны капітал у СМІ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.08.2017 15:13
Падобныя абмежаваньні дзейнічаюць у Францыі, тлумачыць афіцыйная Варшава.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія ўлады плянуюць абмежаваць замежны капітал у СМІ
Падобныя абмежаваньні дзейнічаюць у Францыі, тлумачыць афіцыйная Варшава.
Польскія ўлады хочуць абмежаваць замежны капітал у СМІ. Паводле выданьня „Gazeta Wyborcza”, максымальны памер замежных інвэстыцый у мэдыякампаніях не павінны перавышаць 20%.
Калі ў нейкіх СМІ замежны капітал будзе складаць больш за 20%, то яны павінны будуць прадаць частку сваіх акцый польскаму інвэстару.
Палітыкі кіроўнай партыі тлумачаць, што падобныя абмежаваньні для замежных інвэстараў у сродках масавай інфармацыі дзейнічаюць таксама ў іншых краінах, напрыклад, у Францыі.
Кіроўная партыя „Права й справядлівасьць” хоча дэканцэнтрацыі або палянізацыі тых СМІ, якія, паводле ўладаў, ня маюць польскага капіталу, а замежны, у асноўным нямецкі.
„Пытаньне будзе вырашанае, хоць і выклікае вялікі пратэст”, - паведаміў тыдзень таму ў інтэрвію тэлебачаньню Trwam старшыня кіроўнай партыі Яраслаў Качыньскі. Палітык дадаў, што дэканцэнтрацыя СМІ - гэта разам з рэформай судовай сыстэмы адна з найважнейшых задачаў ураду.
У Польшчы гэтае абмежаваньне магло б закрануць, напрыклад, выдавецтва Polska Press, уласьнікам якой зьяўляецца нямецкага група Passau. Нагадаем, выдавецтва мае 20 рэгіянальных газэт у 15 ваяводзтвах, а таксама папулярныя мясцовыя парталы.
Плянаваная дэканцэнтрацыя можа закрануць таксама групу TVN, якая лічыцца крытычнай у дачыненьні да польскіх уладаў. Група TVN належыць амэрыканскай кампаніі Scripps Networks Interactive. Дарэчы, групу неўзабаве плянуе купіць іншы амэрыканскі мэдыягігант Discovery, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт