Logo Polskiego Radia
Print

Эколягаў непакоіць будаўніцтва заводу па спальваньні сьмецьця пад Менскам

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 03.08.2017 19:04
  • адходы.mp3
Праект, прадугледжаны Нацыянальнай стратэгіяй па абыходжаньні з адходамі да 2035 году, будзе каштаваць каля 200 мільёнаў эўра.
pixabay.com/Public Domain CC0

Эколягаў непакоіць будаўніцтва заводу па спальваньні сьмецьця
Праект, прадугледжаны Нацыянальнай стратэгіяй па абыходжаньні з адходамі да 2035 году, будзе каштаваць каля 200 мільёнаў эўра.
Больш беражліва выкарыстоўваць другасныя матэрыяльныя рэсурсы паспрабуюць навучыць беларусаў. Урад краіны зацьвердзіў праект Нацыянальнай стратэгіі па абыходжаньні з адходамі. Меж іншым, ён прадугледжвае больш актыўнае ўкараненьне сыстэмы разьдзельнага збору сьмецьця. Тым часам, не з усімі пунктамі праграмы згодныя эколягі.
Аўтары новага дакумэнту, што разьлічаны на бліжэйшыя 18 год, паспрабавалі адказаць на пытаньне – што трэба зрабіць са сьмецьцем, каб мінімізаваць шкоднае ўзьдзеяньне на навакольнае асяродзьдзе ды здароўе чалавека і атрымаць пэўны эканамічны эфэкт? Акрамя Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, удзел у распрацоўцы праграмы ўзялі прадстаўнікі прадпрыемстваў, якія займаюцца перапрацоўкай адходаў, а таксама эколягі. Асноўныя прынцыпы, закладзеныя ў выніковы дакумэнт – дзяржаўны кантроль над усімі працэсамі, зьвязанымі з утылізацыяй сьмецьця, матэрыяльная адказнасьць для тых, хто забруджвае прыроду, укараненьне новых тэхналёгіяў. Аказваць паслугі насельніцтву будуць арганізацыі, выбраныя па выніках празрыстых тэндэраў, гаворыцца ў праграме. Паводле ацэнак, рэалізацыя стратэгіі будзе каштаваць больш за мільярд дзьвесьце мільёнаў эўра. На нашую просьбу зьмест праграмы пракамэнтавала экспэрт Цэнтру экалягічных рашэньняў Натальля Блышчык.
Натальля Блышчык: Па сутнасьці, гэта першы дакумэнт, які рэгулюе і рэглямэнтуе практыку абыходжаньня з адходамі ў краіне ды паказвае, у якім напрамку будзе разьвівацца сыстэма абыходжаньня з адходамі. Магу адзначыць некалькі пазытыўных момантаў, якія будуць новымі й вельмі важнымі для Беларусі. Тое, чаго мы ўжо даўно чакалі – гэта ўкараненьне дэпазытнай залогавай сыстэмы. З аднаго боку, яна дапаможа палепшыць якасьць і павялічыць аб’ёмы другаснай сыравіны, якая пойдзе на перапрацоўку. А зь іншага боку, мы як эколягі спадзяемся, што нашая краіна стане чысьцей. Залогавая сыстэма прадугледжвае магчымасьць для насельніцтва здаваць тару праз спэцыяльныя аўтаматы ды атрымліваць за гэта пэўнае ўзнагароджаньне ў выглядзе грошай ці чэкаў на зьніжку ў крамах.
Як менавіта будзе выглядаць дэпазытная залогавая сыстэма ў Беларусі, казаць пакуль рана. Наступным этапам пасьля прыняцьця стратэгіі будзе падрыхтоўка праекту ўказу кіраўніка дзяржавы, а таксама пастанова ўраду з указаньнем усіх падрабязнасьцяў. Як стала вядома сёньня, саму сыстэму плянуюць запусьціць у 2020 годзе. Паводле нашай суразмоўцы, яшчэ адзін пазытыўны накірунак, які знайшоў сваё адлюстраваньне ў стратэгіі – гэта біялягічная апрацоўка адходаў. Працягвае Натальля Блышчык.
Натальля Блышчык: Гэта адзін з прынцыпаў, які стаіць вышэй за некаторыя іншыя этапы абыходжаньня з адходамі. Ёсьць некалькі мэтадаў, але калі абагульніць, то пры біялягічнай апрацоўцы адходаў у нас атрымліваецца біягаз, які выкарыстоўваецца ў якасьці паліва, і астатак, які можна выкарыстоўваць як угнаеньне для падсыпкі, для рэкультывацыі. Біялягічная апрацоўка адходаў адпавядае ўсім прынцыпам зялёнай эканомікі, цыркулярнай эканомікі. Гэта найбольш устойлівы спосаб абыходжаньня з адходамі.
Паводле прадстаўнікоў экалягічная асяродзьдзя, ёсьць у праграме таксама свае недахопы. І самы істотны сярод іх зьвязаны з плянамі будаўніцтва пад Менскам заводу, дзе штогод зьбіраюцца спальваць каля пяцісот тысячаў тон сьмецьця. Праект патрабуе прыкладна 200 мільёнаў эўра інвэстыцыяў. Але на думку Натальлі Блышчык, пра неабходнасьць такога прадпрыемства казаць пакуль заўчасна.
Натальля Блышчык: Як эколягаў, якія прадстаўляюць грамадзкасьць, нас сапраўды непакоіць ды пужае тое, што завод па спальваньні сьмецьця пад Менскам хочуць па пляне пабудаваць на першым этапе. Калі мы накіроўвалі свае прапановы для Нацыянальнай стратэгіі, мы хацелі адсунуць рэалізацыю праекту на другі ці трэці этап. Але, на жаль, у нас гэта не атрымалася. То бок, мы б хацелі, каб спачатку ўкараніліся прынцыпы прадухіленьня ўзьнікненьня адходаў, біялягічная апрацоўка. Толькі пасьля гэтага варта паглядзець на сытуацыю ды падумаць, патрэбны нам завод па спальваньні сьмецьця ці не.
У цэлым ацэньваючы Нацыянальную стратэгію як даволі прагрэсіўную, спэцыялісты зьвяртаюць увагу таксама на іншыя праблемы, якія мусіць вырашыць дзяржава. Занепакоенасьць выклікаюць адходы, што не падлягаюць перапрацоўцы ці ўтрымліваюць шкодныя рэчывы. У прыватнасьці, экспэрты ўжо даўно прапануюць забараніць выкарыстаньне ва ўпакоўцы тавараў полівінілхларыду, больш вядомага, як ПВХ. Паводле канцэпцыі, у Беларусі такі від плястыку павінен спальвацца. А гэта, па словах эколягаў, азначае, што таксыны будуць трапляць і ў попел, і ў атмасфэру.

Больш беражліва выкарыстоўваць другасныя матэрыяльныя рэсурсы паспрабуюць навучыць беларусаў. Урад краіны зацьвердзіў праект Нацыянальнай стратэгіі па абыходжаньні з адходамі. Меж іншым, ён прадугледжвае больш актыўнае ўкараненьне сыстэмы разьдзельнага збору сьмецьця. Тым часам, не з усімі пунктамі праграмы згодныя эколягі.

Аўтары новага дакумэнту, што разьлічаны на бліжэйшыя 18 год, паспрабавалі адказаць на пытаньне – што трэба зрабіць са сьмецьцем, каб мінімізаваць шкоднае ўзьдзеяньне на навакольнае асяродзьдзе ды здароўе чалавека і атрымаць пэўны эканамічны эфэкт? Акрамя Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, удзел у распрацоўцы праграмы ўзялі прадстаўнікі прадпрыемстваў, якія займаюцца перапрацоўкай адходаў, а таксама эколягі. Асноўныя прынцыпы, закладзеныя ў выніковы дакумэнт – дзяржаўны кантроль над усімі працэсамі, зьвязанымі з утылізацыяй сьмецьця, матэрыяльная адказнасьць для тых, хто забруджвае прыроду, укараненьне новых тэхналёгіяў. Аказваць паслугі насельніцтву будуць арганізацыі, выбраныя па выніках празрыстых тэндэраў, гаворыцца ў праграме. Паводле ацэнак, рэалізацыя стратэгіі будзе каштаваць больш за мільярд дзьвесьце мільёнаў эўра. На нашую просьбу зьмест праграмы пракамэнтавала экспэрт Цэнтру экалягічных рашэньняў Натальля Блышчык.

Натальля Блышчык: Па сутнасьці, гэта першы дакумэнт, які рэгулюе і рэглямэнтуе практыку абыходжаньня з адходамі ў краіне ды паказвае, у якім напрамку будзе разьвівацца сыстэма абыходжаньня з адходамі. Магу адзначыць некалькі пазытыўных момантаў, якія будуць новымі й вельмі важнымі для Беларусі. Тое, чаго мы ўжо даўно чакалі – гэта ўкараненьне дэпазытнай залогавай сыстэмы. З аднаго боку, яна дапаможа палепшыць якасьць і павялічыць аб’ёмы другаснай сыравіны, якая пойдзе на перапрацоўку. А зь іншага боку, мы як эколягі спадзяемся, што нашая краіна стане чысьцей. Залогавая сыстэма прадугледжвае магчымасьць для насельніцтва здаваць тару праз спэцыяльныя аўтаматы ды атрымліваць за гэта пэўнае ўзнагароджаньне ў выглядзе грошай ці чэкаў на зьніжку ў крамах.

Як менавіта будзе выглядаць дэпазытная залогавая сыстэма ў Беларусі, казаць пакуль рана. Наступным этапам пасьля прыняцьця стратэгіі будзе падрыхтоўка праекту ўказу кіраўніка дзяржавы, а таксама пастанова ўраду з указаньнем усіх падрабязнасьцяў. Як стала вядома сёньня, саму сыстэму плянуюць запусьціць у 2020 годзе. Паводле нашай суразмоўцы, яшчэ адзін пазытыўны накірунак, які знайшоў сваё адлюстраваньне ў стратэгіі – гэта біялягічная апрацоўка адходаў.

Натальля Блышчык: Гэта адзін з прынцыпаў, які стаіць вышэй за некаторыя іншыя этапы абыходжаньня з адходамі. Ёсьць некалькі мэтадаў, але калі абагульніць, то пры біялягічнай апрацоўцы адходаў у нас атрымліваецца біягаз, які выкарыстоўваецца ў якасьці паліва, і астатак, які можна выкарыстоўваць як угнаеньне для падсыпкі, для рэкультывацыі. Біялягічная апрацоўка адходаў адпавядае ўсім прынцыпам зялёнай эканомікі, цыркулярнай эканомікі. Гэта найбольш устойлівы спосаб абыходжаньня з адходамі.

Паводле прадстаўнікоў экалягічная асяродзьдзя, ёсьць у праграме таксама свае недахопы. І самы істотны сярод іх зьвязаны з плянамі будаўніцтва пад Менскам заводу, дзе штогод зьбіраюцца спальваць каля пяцісот тысячаў тон сьмецьця. Праект патрабуе прыкладна 200 мільёнаў эўра інвэстыцыяў. Але на думку Натальлі Блышчык, пра неабходнасьць такога прадпрыемства казаць пакуль заўчасна.

Натальля Блышчык: Як эколягаў, якія прадстаўляюць грамадзкасьць, нас сапраўды непакоіць ды пужае тое, што завод па спальваньні сьмецьця пад Менскам хочуць па пляне пабудаваць на першым этапе. Калі мы накіроўвалі свае прапановы для Нацыянальнай стратэгіі, мы хацелі адсунуць рэалізацыю праекту на другі ці трэці этап. Але, на жаль, у нас гэта не атрымалася. То бок, мы б хацелі, каб спачатку ўкараніліся прынцыпы прадухіленьня ўзьнікненьня адходаў, біялягічная апрацоўка. Толькі пасьля гэтага варта паглядзець на сытуацыю ды падумаць, патрэбны нам завод па спальваньні сьмецьця ці не.

У цэлым ацэньваючы Нацыянальную стратэгію як даволі прагрэсіўную, спэцыялісты зьвяртаюць увагу таксама на іншыя праблемы, якія мусіць вырашыць дзяржава. Занепакоенасьць выклікаюць адходы, што не падлягаюць перапрацоўцы ці ўтрымліваюць шкодныя рэчывы. У прыватнасьці, экспэрты ўжо даўно прапануюць забараніць выкарыстаньне ва ўпакоўцы тавараў полівінілхларыду, больш вядомага, як ПВХ. Паводле канцэпцыі, у Беларусі такі від плястыку павінен спальвацца. А гэта, па словах эколягаў, азначае, што таксыны будуць трапляць і ў попел, і ў атмасфэру.

Васіль Садоўскі

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт