Logo Polskiego Radia
Print

«Адкрыты Дыялёг» – Майдан і сьлед Масквы

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 01.08.2017 15:40
Польскія СМІ паведамляюць пра сувязі фонду «Адкрыты Дыялёг» з Вайсковай інфармацыйнай службай, зліквідаванай Сэймам за сувязі з Крамлём.
МасквaМасквapixabay.com/Public Domain CC0

«Адкрыты Дыялёг» – Майдан і сьлед Масквы
Польскія сродкі масавай інфармацыі паведамляюць пра сувязі фонду «Адкрыты Дыялёг» з Вайсковай інфармацыйнай службай, што была зьліквідаваная Сэймам у 2006 годзе за цесныя сувязі з Крамлём, а таксама цэлы шэраг злачынстваў.
Фонд «Адкрыты Дыялёг» зьбіраў грошы сярод палякаў ды ўкраінскай дыяспары на «Рэвалюцыю годнасьці». Як паведамляюць СМІ, прадстаўнік гэтай арганізацыі Барташ Крамэк стаўся аўтарам інструкцыі пад назвай «Хай стане дзяржава: выключым Кабмін», якая зьявілася ў інтэрнэце. У тэксьце гаворыцца, што трэба зрабіць для зьвяржэньня польскага ўраду.
Барташ Крамэк – сябра рады фонду «Адкрыты Дыялёг» разам з мэцэнатам Яцэкам Сьвецам (Jacek Świeca), які зьяўляецца бізнэс-партнэрам генэрала Марэка Дукачэўскага (Marek Dukaczewski) – колішняга шэфа Вайсковай інфармацыйнай службы (WSI). Генэрал Дукачэўскі займае пасаду старшыні Таварыства «Сава», да якога належаць колішнія афіцэры Вайсковай інфармацыйнай службы. У сваю чаргу, кіраўніком Фонду «Адкрыты Дыялёг» зьяўляецца Людзьміла Казлоўска – жонка Барташа Крамэка.
Шэраг польскіх публіцыстаў ды навукоўцаў, сярод якіх прафэсары Антоні Дудэк і Славамір Цэнцкевіч, прызнаюць Вайсковую інфармацыйную службу злачыннай арганізацыяй. «Яе роспуск – абгрунтаванае рашэньне, бо служба была наскрозь прасякнутая расейскай агентурай. Доказам служыць арышт Упраўленьнем аховы дзяржавы расейскіх афіцэраў у шэрагах гэтага органу», – тлумачыў у 2015 годзе польскім мэдыям прафэсар Антоні Дудэк.
Тым часам, прафэсар Славамір Цэнцкевіч назваў Вайсковую інфармацыйную службу «Ўзброеным плячом Масквы». Навуковец зьвяртае ўвагу на актыўнасьць прадстаўнікоў службы пасьля яе роспуску больш за дзесяць год таму. На думку прафэсара, колішні міністар замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі выгароджваў вялікую колькасьць салдатаў Вайсковай інфармацыйнай службы перад люстрацыяй.
Дарадца прэзыдэнта Анджэя Дуды – прафэсар Анджэй Зібэртовіч у інтэрвію для TVP INFO пазыцыю фонду «Адкрыты Дыялёг» пракамэнтаваў наступнымі словамі: «З аднаго боку тут зьяўляюцца нейкія дзіўныя грошы з Усходу, з другога – сродкі нейкага амэрыканскага бізнэс-суб’екту, які павязаны зь левымі асяродзьдзямі. Там пануе леваарэыентаваны вобраз перабудовы цэлага сьвету».
Прафэсар Зібэртовіч адзначыў, што Польшча – вялікая эўрапейская дзяржава, дзе, цытата, «тусуюцца вельмі вялікія інтарэсы, а гэтыя вялікія інтарэсы падтрымліваюць спэцслужбы дзяржавы, якая мае гэтыя інтарэсы». Канец цытаты.
Падатковыя органы, што будуць кантраляваць фінансы Фонду «Адкрыты Дыялёг», сярод іншага, маюць знайсьці адказ на пытаньне: адкуль Барташ Крамэк ды Людзьміла Казлоўска ўзялі некалькі соцень тысяч злотых (дзесяткі тысяч эўра) на фінансаваньне Фонду, якім яны кіруюць?
TVP INFO, Republika TV, niezalezna.pl, se.pl/AP/СВ

Польскія сродкі масавай інфармацыі паведамляюць пра сувязі фонду «Адкрыты Дыялёг» з Вайсковай інфармацыйнай службай, што была зьліквідаваная Сэймам у 2006 годзе за цесныя сувязі з Крамлём, а таксама цэлы шэраг злачынстваў.

Фонд «Адкрыты Дыялёг» зьбіраў грошы сярод палякаў ды ўкраінскай дыяспары на «Рэвалюцыю годнасьці». Як паведамляюць СМІ, прадстаўнік гэтай арганізацыі Барташ Крамэк стаўся аўтарам інструкцыі пад назвай «Хай стане дзяржава: выключым Кабмін», якая зьявілася ў інтэрнэце. У тэксьце гаворыцца, што трэба зрабіць для зьвяржэньня польскага ўраду.

Барташ Крамэк – сябра рады фонду «Адкрыты Дыялёг» разам зь юрыстам Яцэкам Сьвецам (Jacek Świeca), які зьяўляецца бізнэс-партнэрам генэрала Марэка Дукачэўскага (Marek Dukaczewski) – колішняга шэфа Вайсковай інфармацыйнай службы (WSI). Генэрал Дукачэўскі займае пасаду старшыні Таварыства «Сава», да якога належаць колішнія афіцэры Вайсковай інфармацыйнай службы. У сваю чаргу, кіраўніком Фонду «Адкрыты Дыялёг» зьяўляецца Людзьміла Казлоўска – жонка Барташа Крамэка.

Шэраг польскіх публіцыстаў ды навукоўцаў, сярод якіх прафэсары Антоні Дудэк і Славамір Цэнцкевіч, прызнаюць Вайсковую інфармацыйную службу злачыннай арганізацыяй. «Яе роспуск – абгрунтаванае рашэньне, бо служба была наскрозь прасякнутая расейскай агентурай. Доказам служыць арышт Упраўленьнем аховы дзяржавы расейскіх афіцэраў у шэрагах гэтага органу», – тлумачыў у 2015 годзе польскім мэдыям прафэсар Антоні Дудэк.

Тым часам, прафэсар Славамір Цэнцкевіч назваў Вайсковую інфармацыйную службу «Ўзброеным плячом Масквы». Навуковец зьвяртае ўвагу на актыўнасьць прадстаўнікоў службы пасьля яе роспуску больш за дзесяць год таму. На думку прафэсара, колішні міністар замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі выгароджваў вялікую колькасьць салдатаў Вайсковай інфармацыйнай службы перад люстрацыяй.

Дарадца прэзыдэнта Анджэя Дуды – прафэсар Анджэй Зібэртовіч у інтэрвію для TVP INFO пазыцыю фонду «Адкрыты Дыялёг» пракамэнтаваў наступнымі словамі: «З аднаго боку тут зьяўляюцца нейкія дзіўныя грошы з Усходу, з другога – сродкі нейкага амэрыканскага бізнэс-суб’екту, які павязаны зь левымі асяродзьдзямі. Там пануе леваарэыентаваны вобраз перабудовы цэлага сьвету».

Прафэсар Зібэртовіч адзначыў, што Польшча – вялікая эўрапейская дзяржава, дзе «тусуюцца вельмі вялікія інтарэсы, а гэтыя вялікія інтарэсы падтрымліваюць спэцслужбы дзяржавы, якая мае гэтыя інтарэсы». Падатковыя органы, што будуць кантраляваць фінансы фонду «Адкрыты Дыялёг», сярод іншага, маюць знайсьці адказ на пытаньне: адкуль Барташ Крамэк ды Людзьміла Казлоўска ўзялі некалькі соцень тысяч злотых (дзесяткі тысяч эўра) на фінансаваньне фонду, якім яны кіруюць?

tvp info, republika tv, niezalezna.pl, se.pl/ap/св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт