Logo Polskiego Radia
Print

Сувалкі й Беласток плянуюць будаўніцтва аэрапортаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.08.2017 14:33
Ініцыятары будаўніцтва аэрапортаў разьлічваюць на замежных пасажыраў, у тым ліку зь Беларусі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Сувалкі й Беласток плянуюць будаўніцтва аэрапортаў
Ініцыятары будаўніцтва аэрапортаў разьлічваюць на замежных пасажыраў, у тым ліку зь Беларусі.
Улады двух гарадоў на Падляшшы плянуюць пабудаваць невялікія аэрапорты, якія будуць абслугоўваюць у асноўным бізнэс-рэйсы. Гэта новы напрамак разьвіцьця авіятранспарту ў Польшчы.
У Польшчы агулам дзейнічае каля 60 аэрапортаў і аэрадромаў. Адміністратарамі большасьці зь іх зьяўляюцца аэраклюбы або прыватныя ўласьнікі. Аднак паводле экспэртаў, у краіне маглі б прыбыткова працаваць нават 170 аэрапортаў.
Таму ўлады гораду Сувалкі зьвярнуліся да Падляскага ваяводы па дазвол на будаўніцтва рэгіянальнага аэрапорту. У рамках інвэстыцыі, кошт якой ацэньваецца ў 15 мільёнаў злотых, павінна ўзьнікнуць узлётна-пасадачная паласа даўжынёй больш за 1,3 км зь неабходнай інфраструктурай. Свае грошы ў праект гатовы ўкласьці таксама прыватны інвэстар. Паводле плянаў, рэалізацыя праекту павінна закончыцца ўжо ў 2018 годзе. У Сувалках змогуць прызямляцца сярэднія па ўмяшчальнасьці самалёты (да 50 пасажыраў). Тэндэр на будаўніцтва будзе абвешчаны ў жніўні.
З падобнай ідэяй выступілі ўлады Беластоку. Некалькі дзён таму гарадзкія ўлады абвясьцілі тэндэр на будаўніцтва ўзлётна-пасадачнай паласы на тэрыторыі аэрадрома Крыўляны (Krywlany). Падрадчык павінен быць выбраны яшчэ сёлета.
Паводле авіяэкспэрта Яцэка Краўчыка (Jacek Krawczyk) аэрапорты ў Сувалках і Беластоку могуць стаць прывабнымі для значнага рэгіёну Польшчы. Аднак неабходна правесьці падрабязныя аналізы наконт попыту на авіяцыйныя паслугі ў Польшчы, а таксама ў Летуве й Беларусі. У будучыні аэрапорт у Сувалках мог бы прыцягнуць пасажыраў нізкатарыфных авіякампаній зь Вільні, Коўна й Калінінграду.
Паводле экспэрта, праект быў бы ў стане атрымаць падтрымку з эўрапейскіх фондаў.
Сумневы выклікае толькі пытаньне прыбытковасьці рэгіянальных аэрапортаў у сытуацыі, калі Польшча пачне рэалізацыю праекта па будаўніцтве вялізнага Цэнтральнага аэрапорта.
rp.pl/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт