Як зацікавіць польскіх беларусаў роднай мовай?
PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski
29.07.2017 12:07
На няпростае пытаньне ў сьвежым нумары грамадзка-культурнага выданьня «Часопіс» адказвае публіцыст Ян Максімюк.
www.gants.by
Як зацікавіць польскіх беларусаў роднай мовай? На няпростае пытаньне ў сьвежым нумары грамадзка-культурнага выданьня «Часопіс» адказвае публіцыст Ян Максімюк. Аўтар зьвяртае ўвагу на неэфэктыўныя мэтады папулярызацыі нацыянальнай культуры беларусаў на Падляшшы. У выніку маладыя прадстаўнікі меншасьці хуткімі тэмпамі палянізуюцца.
На думку Максімюка, паўплываць на сытуацыю маглі б журналісты, чые матэрыялы разьлічаныя на беларусаў рэгіёну. Пісаць і вяшчаць яны павінныя не пра Афрыку з Аўстраліяй ды Галівуд з Балівудам, а пра жыцьцё самой меншасьці, бо менавіта на яе патрэбы польская дзяржава выдзяляе грошы. А вось пра іншыя аспэкты можна лёгка даведацца ад журналістаў большасьці, зьвяртае ўвагу аўтар.
Яшчэ адну праблему сучаснай журналістыкі ён бачыць у тым, што людзі амаль не чытаюць друкаваных выданьняў. Сярод старэйшых пакаленьняў больш папулярныя радыё й тэлебачаньне. Моладзь жа, пра якую вядзецца гаворка, усё часьцей выбірае сацыяльныя сеткі. Таму такіх чытачоў трэба шукаць у лічбавай прасторы.
Гэта тычыцца й самога выданьня «Часопіс». То бок, у дадзеным выпадку тавар павінен заставацца тым жа, што й раней, а вось упакоўку варта зьмяніць, зьвяртае ўвагу публіцыст. Як аналёгію, ён прыводзіць старыя крамы з пахам «рэальнага сацыялізму», у якія сёньня амаль ніхто ня ходзіць, але на іх утрыманьне па-ранейшаму выдзяляюць грошы.
Працягваючы разважаньне наконт выданьняў для беларускай меншасьці, Ян Максімюк заўважае – вядома, ад папяровых вэрсіяў таксама адмаўляцца ня трэба. Але іх будуць чытаць пераважна пяцідзесяці- ды шасьцідзесяцігадовыя беларусы, якім складана прызвычаіцца да смартфонаў і кампутараў.
св