Бізнэс ёсьць бізнэс. Тавары беларускіх прадпрыемстваў масава трапляюць на тэрыторыі, кантраляваныя сэпаратыстамі так званых Данецкай да Луганскай народных рэспублік. Пра гэта па выніках уласнага расьсьледаваньня паведамілі ўкраінскія журналісты. Падрабязнасьці ды камэнтарыі экспэртаў – у матэрыяле Васіля Садоўскага.
СЮЖЭТ
Паводле інфармацыі, што распаўсюджваюць нашыя калегі з украінскай рэдакцыі «Радыё Свабода», у прыватнасьці, на акупаваных тэрыторыях можна без праблемаў набыць сьпіртное беларускага вырабніцтва. Паведамляецца, напрыклад, што гарэлку пад маркай Belsweet адмыслова для Данбасу выпускае невялікае прыватнае прадпрыемства, якое знаходзіцца ў Віцебскай вобласьці. На паўднёвы ўсход Украіны моцны алькаголь трапляе праз Расею.
Яшчэ адзін прыклад – завод «Крыніца», што, як сьцьвярджаюць аўтары матэрыялу, варыць піва на замову кампаніі «Мастер-Торг». Гэта найвялікшы дыстрыбутар прадуктаў харчаваньня на кантраляваных сэпаратыстамі землях. Ён жа робіць пастаўкі ў анэксаваны Крым. Беларускі вырабнік, у сваю чаргу, сьцьвярджае, што ня мае непасрэдных кантактаў з гэтай камэрцыйнай арганізацыяй.
Як вынікае з матэрыялу, ужо не першы год гандлюе з саманазванымі ДНР і ЛНР «Гарадзенскі лікёра-гарэлачны завод», а таксама кандытарскія фабрыкі, вырабнікі кансэрваў ды малочных прадуктаў. Пры гэтым сьцьвярджаецца, некаторыя заказчыкі зьвязаныя з кіраўніцтвам сэпаратыстаў. Тым часам, на думку беларускіх назіральнікаў, нічога дзіўнага ў пастаўках беларускіх тавараў на Данбас няма. Такім меркаваньнем з намі падзяліўся незалежны эканаміст Міхась Залескі.
Міхась Залескі: Тое, што прадукцыя трапляе расейская ва Ўкраіну, украінская ў Расею, расейская ў Данбас, украінская ў Данбас, а беларуская ва Ўкраіну, у Расею ды на Данбас – гэта ўсё абсалютна натуральна ва ўмовах гібрыднай вайны. Гэта трэба расцэньваць так – бабло перамагае зло. Глядзіце – усё ўкраінскае войска езьдзіць на беларускай салярцы, а Лукашэнка з Пуціным цалуюцца ў дзясны. Абсалютна відавочна, што ніякіх наўпроставых дамоваў паміж прадпрыемствамі, якія знаходзяцца на часова акупаваных тэрыторыях Данецкай ды Луганскай абласьцей, няма. Гэта ўсё робіцца абходнымі манэўрамі праз падстаўныя кампаніі. Зь іншага боку, мы бачым, што людзі там жывуць, у Данбасе вялізныя гарады, яны існуюць. І калі паглядзець, што ёсьць у крамах (інтэрнэт гэта дазваляе), мы бачым, што набор тавараў у Данецку такі самы, як у Менску.
Падсумоўваючы, Міхась Залескі адзначыў – канфлікту бізнэс-інтарэсаў на паўднёвым усходзе Ўкраіны не назіраецца, а палітыкі часта глядзяць на падзеі ў рэгіёне, прымружваючы вочы. У сваю чаргу, эканаміст Леанід Злотнікаў зьвяртае ўвагу – у пастаўках тавараў на занятыя сэпаратыстамі тэрыторыі няма нічога дрэннага, калі гаворка не вядзецца пра прадукцыю вайсковага прызначэньня. Тым больш, нават афіцыйны Кіеў часам падтрымлівае гандлёвыя стасункі з самаабвешчанымі рэспублікамі.
Леанід Злотнікаў: Афіцыйна дзяржаўныя органы Ўкраіны купляюць вугаль у Данбаса, паколькі ім вельмі патрэбны вугаль, вазіць з Амэрыкі яго дорага. А калі ня будзе вугалю людзі будуць сядзець безь цяпла ды электрычнасьці ў дамах. Таму ўкраінская дзяржава, афіцыйны Кіеў, гандлюе з прадпрыемствамі Данбасу. Нацыяналісты, Правы сэктар, спрабуюць рабіць перашкоды.
Пра тое, што ў пытаньні паставак беларускай прадукцыі не варта шукаць палітычных аспэктаў, нам паведаміў палітоляг Валер Карбалевіч. На ягоную думку, зацікаўленыя бакі аб’ядноўваюць выключна бізнэс-інтарэсы. Што тычыцца прадпрыемстваў, якія гандлююць з Данбасам, то для іх іміджу пакуль няма асаблівай пагрозы. Працягвае Валер Карбалевіч.
Валер Карбалевіч: Я так разумею, пакуль асабліва ніхто не пратэстуе. Думаю, што калі такія камэрцыйныя зьдзелкі існуюць, не застаецца па-за ўвагай украінскіх уладаў, але ж пакуль пра нейкія публічныя пратэсты я ня чуў. Таму лічу, што тут ёсьць нейкая вялікая палітычная праблема. Не думаю, што існуе праблема страты твару для прадпрыемстваў. Пакуль усё ціха ды спакойна. Бізнэс і больш нічога.
Так ці інакш, як заўважаюць некаторыя беларускія ды ўкраінскія назіральнікі, аб адсутнасьці значных супярэчнасьцяў паміж Менскам і Кіевам у даволі складаных геапалітычных рэаліях сьведчыць хоць бы візыт Аляксандра Лукашэнкі да паўднёвых суседзяў. На мінулым тыдні кіраўнік беларускай дзяржавы дамовіўся з Пятром Парашэнкам павялічваць, у тым ліку, і аб’ёмы гандлю.
Бізнэс ёсьць бізнэс. Тавары беларускіх прадпрыемстваў масава трапляюць на тэрыторыі, кантраляваныя сэпаратыстамі так званых Данецкай да Луганскай народных рэспублік. Пра гэта па выніках уласнага расьсьледаваньня паведамілі ўкраінскія журналісты.

Васіль Садоўскі
слухайце далучаны гукавы файл