Logo Polskiego Radia
Print

Дзе будзе пахаваная Магдалена Радзівіл?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.07.2017 13:45
  • Аляксандар Сапега.mp3
У Беларусі ідуць узгадненьні месцы пахаваньня праху мэцэнаткі беларускай культуры Магдалены Радзівіл.
phota: Аляксандар Сапега

У Беларусі ідуць узгадненьні месцы пахаваньня праху мэцэнаткі беларускай культуры Магдалены Радзівіл, якія 15 ліпеня былі прывезеныя са Швайцарыі. Яшчэ пры жыцьця Магдалена Радзівіл казала, што хацела б спачыць на родная зямлі.
Пра намер сям’і пахаваць прах Магдалены Радзівіл было паведамлена год таму. Сёлета гэта ўдалося зрабіць дзякуючы намаганьням нашчадкаў і Аб’яднаньня беларусаў Швайцарыі, у прыватнасьці Аляксандра Сапегі.
Пакуль ідуць узгадненьні адносна месца паховін, урна з прахам знаходзіцца ў яго кватэры. Аляксандар Сапега адзначае, што Магдалена Радзівіл зрабіла для Беларусі і беларускай культуры вельмі шмат.
Гук
А. Сапега: Па-першае, яна хацела, каб Беларусь была незалежнай. Яна лічыла сябе беларускай. Магдалена Радзівіл фінансавала кнігавыданьні беларускіх аўтараў, яе герб быў зьмешчаны на выданьні «Вянка» Максіма Багдановіча. Яна выплачвала стыпэндыі беларускім студэнтам. Падтрымлівала стварэньне БНР. Яе горадам быў Менск. У свой час яна ахвяравала Беларускай грэка-каталіцкай калегіі калье. Лічыла ідэалам дзяржавы ВКЛ. Нават калі яна ўжо была за мяжой, то фінансавала розныя беларускія суполкі, давала грошы на будаўніцтва касьцёлаў. На мой погляд, яна рабіла на шмат больш, чым хто іншы ў тыя часы.
Цяпер ідзе ўзгадненьне пытаньня аб месцы спачынку Магдалены Радзівіл. На думку Аляксандра Сапегі, найбольш адпаведным месцам для гэтага быў бы Чырвоны касьцёл у Менску.
31 ліпеня прах Магдалены Радзівіл будзе завезены ў яе маёнтак у Кухцічах, дзе таксама пахаваны яе муж.
Поўная размова з намесьнікам старшыні Аб’яднаньня беларусаў Швайцарыі Аляксандрам Сапегам у далучаным гукавым файле.
....

У Беларусі ідуць узгадненьні месцы пахаваньня праху мэцэнаткі беларускай культуры Магдалены Радзівіл, які 15 ліпеня быў прывезены са Швайцарыі. Яшчэ пры жыцьця Магдалена Радзівіл казала, што хацела б спачыць на родная зямлі.

Пра намер сям’і пахаваць прах Магдалены Радзівіл было паведамлена год таму. Сёлета гэта ўдалося зрабіць дзякуючы намаганьням нашчадкаў і Аб’яднаньня беларусаў Швайцарыі, у прыватнасьці Аляксандра Сапегі.

Пакуль ідуць узгадненьні адносна месца паховін, урна з прахам знаходзіцца ў яго кватэры. Аляксандар Сапега адзначае, што Магдалена Радзівіл зрабіла для Беларусі і беларускай культуры вельмі шмат.

А. Сапега: Па-першае, яна хацела, каб Беларусь была незалежнай. Яна лічыла сябе беларускай. Магдалена Радзівіл фінансавала кнігавыданьні беларускіх аўтараў, яе герб быў зьмешчаны на выданьні «Вянка» Максіма Багдановіча. Яна выплачвала стыпэндыі беларускім студэнтам. Падтрымлівала стварэньне БНР. Яе горадам быў Менск. У свой час яна ахвяравала Беларускай грэка-каталіцкай калегіі калье. Лічыла ідэалам дзяржавы ВКЛ. Нават калі яна ўжо была за мяжой, то фінансавала розныя беларускія суполкі, давала грошы на будаўніцтва касьцёлаў. На мой погляд, яна рабіла на шмат больш, чым хто іншы ў тыя часы.

Цяпер ідзе ўзгадненьне пытаньня аб месцы спачынку Магдалены Радзівіл. На думку Аляксандра Сапегі, найбольш адпаведным месцам для гэтага быў бы Чырвоны касьцёл у Менску.

31 ліпеня прах Магдалены Радзівіл будзе завезены ў яе маёнтак у Кухцічах, дзе таксама пахаваны яе муж.

Поўная размова з намесьнікам старшыні Аб’яднаньня беларусаў Швайцарыі Аляксандрам Сапегам у далучаным гукавым файле.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт