Logo Polskiego Radia
Print

„Хопіць выдумак! Зь Белавескай пушчай усё ў парадку!”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.07.2017 14:56
Міністар аховы навакольнага асяродзьдзя: у экалягічных колаў аргумэнты заканчваюцца.
Белавеская пушча. Ілюстрацыйны здымакБелавеская пушча. Ілюстрацыйны здымакNemo5576/Wikipedia/CC BY-SA 3.0

„Хопіць выдумак! Зь Белавескай пушчай усё ў парадку!”
Міністар аховы навакольнага асяродзьдзя: у экалягічных колаў аргумэнты заканчваюцца.
„Мы паказалі пушчу, як вялікую праблему й разьвеялі міты, зьвязаныя нацыянальным паркам”, - заявіў міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Ян Шышка (Jan Szyszko) у тэлевізіі Republika, а ягоныя словы цытуе „Gazeta Polska Codziennie”.
Паводле міністра, у выніку памылковых рашэньняў, якія прымаліся цягам апошніх гадоў, пушчу не кранала рука чалавека. „Мы хочам гэта выправіць і гэтага лес патрабуе”, - пераконваў міністар Ян Шышка. Польскі бок накіраваў лісты чыноўнікам у ЭЗ, у якіх прадстаўляе сваю пазыцыю па справе Белавескай пушчы.
„Калі зьявяцца дрэвы, інфэкаваныя караедам, то іх трэба выдаліць, каб не пагражалі іншым дрэвам. Мы хочам дапамагчы, а не руйнаваць прыродныя рэсурсы. Таму мы правялі экспэрымэнт і адну траціну дрэў пакінулі ў першапачатковым стане. Мы вырашылі, што дамо пратэстуючым тое, чаго яны хочуць. У той жа час у астатняй частцы пушчы працы праходзяць у адпаведнасьці зь плянамі”, - сказаў Ян Шышка.
Міністар адзначыў, што „вынікі можна ўжо ўбачыць” і ніхто ня хоча браць на сябе адказнасьць за гэтую, пакінутую траціну. „Аргумэнты ў экалягічных асяродзьдзяў заканчваюцца, на шчасьце. Польшча ўнікальная! У нас такая біялягічная разнастайнасьць, што ўвесь сьвет можа браць з нас прыклад. Хопіць абразаў і выдумак,” – канстатаваў міністар Ян Шышка, а ягоныя словы прыводзіць „Gazeta Polska Codziennie”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт