Ці думае Менск пра беларусаў замежжа
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
19.07.2017 19:03
Супраца дзяржавы й беларусаў замежжа, сёньняшні дзень і пэрспэктывы - дасьледваньне на гэтую тэму правяла сацылябараторыя "Новак".
Антон БарысенкаБеларуская служба Польскага радыё/Я.Іванюк
Узаемадзеяньне дзяржавы й беларусаў замежжа, сёньняшні дзень і пэрспэктывы - дасьледваньне на гэтую тэму перад VІІ Зьездам беларусаў сьвету правяла сацыялягічная лябараторыя "Новак".
У яго рамках праводзіўся шэраг размоваў з прадстанікамі беларускага замежжа, дзяржавы й грамадзянскай супольнасьці.
Спачатку трэба было паставіць пэўныя тэзісы - гаворыць дасьледчык з сацыялягічнай лябараторыі "Новак" Антон Барысенка.
А.Барысенка: Мы лічылі, што беларуская дыяспара разьлічвае выключна на свае сілы і, нічога не чакаючы ад дзяржавы, вельмі хоча супрацоўнічаць зь Беларусьсю, але гэта складана рабіць, бо дзяржава не ідзе на кантакт. Дзяржава наогул не разумее, што такое дыпаспара, і лічыць, што дыяспара - гэта тыя, каго трэба падтрымліваць фінансава й матэрыяльна. У сваю чаргу грамадзянская супольнасьць нічога ня ведае пра беларусаў замежжа. Дасьледваньне паказала, што гэта не зусім так.
Зь ім размаўляе Яраслаў Іванюк.
поўнае інтэрвію - у далучаным гукавым файле