Logo Polskiego Radia
Print

Ідэя бясплатнага грамадзкага транспарту становіцца папулярнай у Польшчы

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 12.07.2017 18:01
Падчас сэзону адпачынкаў мясцовыя ўлады хочуць прыцягнуць увагу жыхароў ды гасьцей да аб’ектаў культуры і адпачынку.
pixabay.com/Public Domain CC0

І апошняе. Ідэя бясплатнага грамадзкага транспарту становіцца папулярнай у розных гарадах Польшчы. Падчас сэзону адпачынкаў мясцовыя ўлады хочуць прыцягнуць увагу жыхароў ды гасьцей да аб’ектаў культуры і адпачынку. Пра гэта паведамляе сёньня газэта Rzeczpospolita.
У прыватнасьці, адразу дзьве дармовыя аўтобусныя лініі зьявіліся ў горадзе Руда Сьлёнска на поўдні краіны. Зь іх дапамогай у выходныя дні можна даехаць да спартовых цэнтраў і паркаў. Падобную ідэю пасьпяхова рэалізуюць у Чэнстахове. На вуліцах гораду зьявіўся белы двухпавярховы аўтобус, квіткі на які набываць таксама не патрэбна. У салёне ёсьць дармовы інтэрнэт і працуе гід, які расказвае пасажырам пра гісторыю рэлігійнай сталіцы Польшчы ды аб’екты, празь якія праходзіць маршрут. Пра папулярнасьць новай лініі кажуць чэргі ахвотных.
Бясплатны транспарт зьявіўся і ў горадзе Бельска-Бяла. Маршрут злучае раёны населенага пункту з галоўнай мясцовай славутасьцю – канатнай дарогай «Шындзельня». Акрамя таго, многія з польскіх гмінаў прапануюць летнія зьніжкі ці ўвогуле дармовыя квіткі для наведвальнікаў басэйнаў ды іншых спартовых аб’ектаў, піша Rzeczpospolita.

Падчас сэзону адпачынкаў мясцовыя ўлады хочуць прыцягнуць увагу жыхароў ды гасьцей да аб’ектаў культуры і адпачынку. Пра гэта паведамляе сёньня газэта Rzeczpospolita.

У прыватнасьці, адразу дзьве дармовыя аўтобусныя лініі зьявіліся ў горадзе Руда Сьлёнска на поўдні краіны. Зь іх дапамогай у выходныя дні можна даехаць да спартовых цэнтраў і паркаў. Падобную ідэю пасьпяхова рэалізуюць у Чэнстахове. На вуліцах гораду зьявіўся белы двухпавярховы аўтобус, квіткі на які набываць таксама не патрэбна. У салёне ёсьць дармовы інтэрнэт і працуе гід, які расказвае пасажырам пра гісторыю рэлігійнай сталіцы Польшчы ды аб’екты, празь якія праходзіць маршрут. Пра папулярнасьць новай лініі кажуць чэргі ахвотных.

Бясплатны транспарт зьявіўся і ў горадзе Бельска-Бяла. Маршрут злучае раёны населенага пункту з галоўнай мясцовай славутасьцю – канатнай дарогай «Шындзельня». Акрамя таго, многія з польскіх гмінаў прапануюць летнія зьніжкі ці ўвогуле дармовыя квіткі для наведвальнікаў басэйнаў ды іншых спартовых аб’ектаў, піша Rzeczpospolita.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт