Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыняў удзел у сустрэчы ў вярхах краін Рэгіёну трох мор. Нагадаем, гэты праект, адным з галоўных ініцыятараў якога зьяўляецца Польшча, павінен аб’яднаць краіны, якія разьмешчаныя ў рэгіёне паміж трыма морамі: Балтыйскім, Чорным і Адрыятычным. Газэта «Rzeczpospolita» паведамляе, што на саміт запрашэньня не атрымаў прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка, і цытуе ўкраінскі друк. «Якім чынам без Украіны можна размаўляць пра праект, што аб’ядновае дзяржавы Рэгіёну трох мораў?», – задае пытаньне кіеўская газэта «Дзень». Аўтар артыкулу піша, што польска-ўкраінскія адносіны сталі халоднымі ў апошні час. Украінскія высокапастаўленыя чыноўнікі пытаньня не камэнтуюць, зазначаючы, што непрысутнасьць Парашэнкі ў Варшаве не паўплывае на адносіны паміж Кіевам і Вашынгтонам.
У якасьці прыкладу пахаладаньня польская газэта нагадвае нядаўняе інтэрвію міністра замежных справаў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага аднаму з польскіх часопісаў правай арыентацыі. Пры гэтым міністар паўтарыў словы старшыні кіруючай кансэрватыўнай партыі «Права й справядлівасьць» Яраслава Качыньскага – чалавека нумар адзін у Польшчы. «З Бандэрам у Эўропу вы ня ўвойдзеце», – сказаў Вашчыкоўскі ў адрас Украіны, а словы гэтыя выклікалі ў Кіеве раздражненьне. Больш за тое, украінскае МЗС выклікала польскага пасла й запатрабавала тлумачэньняў, паведамляе «Rzeczpospolita».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыняў удзел у сустрэчы ў вярхах краін Рэгіёну трох мор. Нагадаем, гэты праект, адным з галоўных ініцыятараў якога зьяўляецца Польшча, павінен аб’яднаць краіны, якія разьмешчаныя ў рэгіёне паміж трыма морамі: Балтыйскім, Чорным і Адрыятычным.
Газэта «Rzeczpospolita» паведамляе, што на саміт запрашэньня не атрымаў прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка, і цытуе ўкраінскі друк. «Якім чынам без Украіны можна размаўляць пра праект, што аб’ядновае дзяржавы Рэгіёну трох мораў?», – задае пытаньне кіеўская газэта «Дзень». Аўтар артыкулу піша, што польска-ўкраінскія адносіны сталі халоднымі ў апошні час. Украінскія высокапастаўленыя чыноўнікі пытаньня не камэнтуюць, зазначаючы, што непрысутнасьць Парашэнкі ў Варшаве не паўплывае на адносіны паміж Кіевам і Вашынгтонам.

вс