Расея мяняе стратэгію вайны ва Ўкраіне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        03.07.2017 10:33
                    
                                 
                
                
                    "Ад атакаў яна перайшла да тактыкі падрыўной вайны», – гаворыць ваенны карэспандэнт Раман Бочкала.
                
                
                    
                        
 PAP/EPA/SERGEY VAGANOV
                     
                
                
                
               
                
                         Gazeta Polska Codziennie: У апошнія дні чэрвеня ва Ўкраіне адбыўся шэраг тэрактаў, ахвярамі якіх сталі палкоўнік ваеннай выведкі Максім Шапавал і функцыянэр СБУ палкоўнік Юры Возный. У абодвух выпадках былі выкарыстаныя бомбы, закладзеныя ў аўтамабілі. «Расея мяняе стратэгію ў дачыненьні да Ўкраіны. Ад атакаў яна перайшла да тактыкі падрыўной вайны», – гаворыць у размове з выданьнем ваенны карэспандэнт Раман Бочкала, сябра забітага палкоўніка Шапавала. Расея паставіла за мэту дэстабілізаваць сытуацыю ва Ўкраіне – зазначае журналіст.
«На жаль, пакуль улады ў Кіеве гэтага не заўважаюць. Паводле мяне, напрамак дзейнасьці ўкраінскай конртвыведкі вымагае істотных зьмен. Павінен памяняцца падыход. Цяпер зона АТО знаходзіцца ня толькі ў Луганскай і Данецкай абласьцях, але і ў цэлай Украіне», – сьцьвердзіў Бочкала.
Ваенны карэспандэнт мяркуе, што неабходна ўзмацніць ахову і бясьпеку функцыянэраў СБУ, працаўнікоў выведкі і контрвыведкі, якія выконваюць задачы па нэўтралізацыі расейскай агрэсіі. «Вораг стаў больш вытанчаным, дзейнічае больш далікатна. І мы таксама павінны мяняцца», – пераконвае суразмоўца «Gazeta Polska Codziennie».
ав