Logo Polskiego Radia
Print

За тры гады колькасьць іншаземцаў у Польшчы вырасла ўдвая

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.06.2017 16:19
  • За тры гады колькасьць іншаземцаў у Польшчы вырасла ўдвая.mp3
Беларусы зьяўляюцца трэцяй найбольшай групай іншаземцаў, якія пражываюць у Польшчы.
radyjo.net/Алена Вялічка

З 2014 году колькасьць іншаземцаў, якія ў Польшчы маюць сталы альбо часовы від на жыхарства, вырасла на 150 тысяч. Беларусы зьяўляюцца трэцяй найбольшай групай іншаземцаў, якія пражываюць у Польшчы.
Якуб Дудзяк з Упраўленьня па справах іншаземцаў кажа, што калі параўноўваць гэтыя лічбы з папярэднімі гадамі, то можна казаць пра значны рост іншаземцаў у Польшчы.
Я. Дудзяк: За тры гады іх колькасьць вырасла ўдвая. Напрыклад, у 2012 і 2013 гадах колькасьць іншаземцаў, якія мелі від на жыхарства складала каля 115-120 тысяч. Цяпер іх крыху больш за 300 тысяч. Таму можна казаць пра хуткі рост у такім кароткім часе. Хоць калі браць пад увагу агульную колькасьць польскага насельніцтва, то 300 тысяч гэта не ажно такая вялікая лічба.
Асноўная частка іншаземцаў мае дазвол на часовае прыбываньне на тры гады. Якуб Дудзяк адзначае, што гэта асобы, якія, хутчэй за ўсё, плянуюць на стала застацца ў Польшчы. Рост колькасьці дазволаў на часовае прыбываньне зьвязаны найперш з ростам эміграцыі з Украіны.
Я. Дудзяк: Гэта пераважна грамадзяне Ўкраіны атрымліваюць дазвол на часовае пражываньне. Трэба памятаць, што сталы від на жыхарства даступны вузкай групе людзей, якія павінны выконваць акрэсьленыя ўмовы. У сваю чаргу падаваць дакумэнты на часовы дазвол можа кожны іншаземец, які легальна знаходзіцца ў Польшчы. Потым такія дазволы працягваюцца на чарговы тэрмін. Калі іншаземец бесьперапынна знаходзіцца ў Польшчы пяць гадоў, то можа прасіць бестэрміновы дазвол на прыбываньне. З часам гэтая статыстыка пэўна будзе мяняцца. Украінцы, якія прыяжджаюць з 2014 году, у 2019 годзе змогуць прасіць бестэрміновы дазвол на прыбываньне. Але пакуль пераважаюць часовыя дазволы.
Адлік вядзецца з 2014 году, калі распачаўся ўзброены канфлікт на ўсходзе Ўкраіны, гэта таксама анэксія Крыму. З гэтага часу пачалася вялікая хваля эміграцыі з Украіны. Агрэсія Расеі ва Ўкраіне стала адной з асноўных прычын, але не адзінай – адзначае Якуб Дудзяк.
Я. Дудзяк: Паўплывала ўвогуле кепская сытуацыя ва Ўкраіне – і эканамічная, і палітычная. Ня раз гаворыцца пра розьніцу ў заробках паміж Польшчай і Ўкраінай. Таму нічога дзіўнага, што грамадзяне Ўкраіны ахвотна прыяжджаюць у Польшчу. Гэта бессумнеўна карысная іміграцыя, якая запаўняе прабелы на польскім рынку працы. Гэта легальная, бясьпечная міграцыя. Здаецца, што гэта карысная зьява.
З 300 тысяч іншаземцаў, пра якіх ідзе гаворка, 127 тысяч – гэта грамадзяне Ўкраіны. Гэтая група займае першае месца.
Я. Дудзяк: На другім месцы немцы – каля 23 тысяч чалавек, на трэцім беларусы – каля 13,5 тысяч. Далей віетнамцы і расейцы – па прыкладна 11 тысяч чалавек. Гэта першая пяцёрка грамадзян іншых краін, якія маюць від на жыхарства ў Польшчы – часовы ці сталы. Трэба абавязкова адзначыць, што гэтыя дадзеныя не ўлічваюць замежных грамадзян, якія знаходзяцца ў Польшчы на падставе віз. Калі б узяць пад увагу гэтую групу іншаземцаў, то, зразумела, іх было б значна больш. У сваю чаргу гэтыя 300 тысяч – гэта асобы, якія могуць стала жыць у Польшчы.
Гледзячы на статыстыку складваецца ўражаньне, што Польшча стала больш цікавай для іншаземцаў – падкрэсьлівае наш госьць. Эўрапейская статыстыка паказвае, што Польшча займае другое месца сярод краін Эўразьвязу па колькасьці выдадзеных іншаземцам дазволаў на прыбываньне.
Я. Дудзяк: У гэтыя лічбы таксама ўлічаныя выдадзеныя візы. У 2013, 2014 і 2015 гадах Польшча была на другім месцы. Гэта сьведчыць аб тым, як ахвотна іншаземцы прыяжджаюць у Польшчу. Польшча для іх зьяўляецца цікавым напрамкам, асабліва для ўкраінцаў, якія маюць тут працу.
Іншаземцы прыяжджаюць у Польшчу ў заробкавых мэтах, яны не разьлічваюць на дапамогу дзяржавы. Пра гэта сьведчыць мізэрная колькасьць іншаземцаў, зарэгістраваных як беспрацоўныя, і толькі нямногія зь іх маюць права на сацыяльную дапамогу.
Штогод каля 2 тысяч іншаземцаў, якія маюць сталы від на жыхарства, атрымліваюць польскае грамадзянства. У 2015 годзе палову зь іх складалі грамадзяне Ўкраіны.
Калі казаць пра колькасьць іншаземцаў, якія знаходзяцца ў Польшчы на падставе віз, то такіх статыстык няма. Усё ж вядома, што ў 2015 годзе польскія консульствы выдалі грамадзянам Украіны амаль 600 тысяч віз.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт