Новая ядзерная зброя Расеі таксама будзе на беларускіх шасі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        08.06.2017 20:15
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Беларускі ВПК валодае пэўнымі тэхналёгіямі й распрацоўкамі, якім няма аналягаў у сьвеце. 
                
                
                    
                        
Транспарцёр МЗКЦ-79291, на базе якога разьмяшчаецца новы расейскі міжкантынэнтальны ракетны комплекс РС-26 «Рубеж» («Ярс-М»)фота: autocatalogue.livejournal.com
                     
                
                
                
               
                
                         Новая ядзерная зброя Расеі таксама будзе на беларускіх шасі, паведамляе партал naviny.by. Паводле СМІ, з прыняцьцем на ўзбраеньне ракетнага комплексу «Рубеж» у Расеі зьявіцца магчымасьць нанясеньня маланкавага ўдару на адлегласьць ад 50 км да 10 тыс. км.
Мы зьвязаліся з аўтарам публікацыі, экспэртам па вайсковых пытаньнях Аляксандрам Алесіным. Ён лічыць, што вырабам Менскага заводу колавых цягачоў, на якіх базуецца стратэгічная сіла Расеі, няма аналягаў у сьвеце. І таму расейцам нічога не застаецца, як толькі купляць беларускую тэхніку Менскага заводу колавых цягачоў. Аглядальнік гаворыць, што беларускі ВПК валодае пэўнымі тэхналёгіямі й распрацоўкамі, якім няма аналягаў у сьвеце.
Акрамя таго, паводле экспэрта, Беларусь пастаўляе ў суседнюю краіну, у прыватнасьці, вайсковую оптыку, электроніку й мікрасхемы. У гэтай галіне пакуль што Менск можа не баяцца канкурэнцыі, асабліва пасьля таго, як Захад увёў эмбарга, падкрэсьлівае Алесін. Зь ім размаўляе Валеры Саўко.
слухайце далучаны гукавы файл (поўная размова)