Logo Polskiego Radia
Print

Чаму жонка ня можа быць старэйшай за мужа

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.05.2017 15:38
У Польшчы Брыжыт Макрон крытыкуюць яшчэ больш, чым у самой Францыі.
Прэзыдэнт Францыі з жонкайПрэзыдэнт Францыі з жонкайpolskieradio.pl

Жонка прэзыдэнта Францыі старэйшая за яго на больш чым 20 гадоў. Жах! Ён яе кахае, цалуе, паважае. Гэта абуральна! Асабліва ў Польшчы. Тут такія пары хаваюцца ад людзей, - пачынае свой артыкул Newsweek.

У Польшчы яшчэ больш камэнтароў пра Брыжыт Макрон, чым у самой Францыі. „Як так яна сабе гэта дазволіла? Якім правам? Палякі дакараюць першую лэдзі Францыі за тое, што яна выйшла замуж за свайго вучня.

Такіх выпадакў, калі вучань закахаўся ў настаўніцу, хапае і ў Польшчы. Апошнім часам было гучна як мінімум пра тры падобныя выпадкі. Адзін зь іх, дзе 15-гадовы вучань мае дзіця са старэйшай за яго на 21 год настаўніцай.

Для кансэрватыўных палякаў сам факт, што жанчына закахаецца ў маладзейшага за сябе, становіцца праблемай і сорамам.

„ Я ведаю многа жанчын, якія, хаця закаханыя, не адважыліся афіцыйна быць з маладзейшым мужчынам”, - кажа сэксуоляг прафэсар Збігнеў Іздэбскі.

„Жанчыны хаваюць розьніцу узросту. Саюз з маладзейшым мужчынам парушае фундамэнт патрыярхальнага грамадзтва, у якім мужчына выбірае і мяняе жанчын на маладзейшых. Гэта сьведчыць пра іх становішча, статус. Старэйшая за мужчыну жанчына парушае гэты стэрэатып, - тлумачыць філёзаф і этык Магдалена Сьрода.

Newsweek нагадвае, што Канцылярыя прэзыдэнта Леха Качыньскага доўгі час хавала, што жонка была за яго на сем гадоў старэйшая. Афіцыйна Марыя Качыньска была на год маладзейшая.

Newsweek/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт