Logo Polskiego Radia
Print

Польшча ня будзе купляць электраэнэргію з беларускай АЭС

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.05.2017 15:59
Летува заклікала ўсе дзяржавы ЭЗ, суседкі Беларусі і Расеі, абяцаць, што яны ня будуць купляць электраэнэргію з Балтыйскай АЭС і Астравецкай АЭС.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакFoto: Wikipedia/Stefan Kühn/CC BY-SA 3.0

Летува заклікала ўсе дзяржавы ЭЗ, суседкі Беларусі і Расеі, абяцаць, што яны ня будуць купляць электраэнэргію з атамных электрастанцый расейскай Балтыйскай АЭС і беларускай Астравецкай АЭС. Вільня імкнецца як мага хутчэй спалучыць энэргетычныя сеткі Прыбалтыкі з сеткамі ЭЗ. Прэм’ер-міністры Летувы, Латвіі, Польшчы і Эстоніі ў гэтым месяцы дамовіліся, што сыстэма LitPolLink спалучыць польскі Элк і горад Аліта ў Летуве. Сынхранізацыя павінна закончыцца цягам васьмі гадоў.

Летува пабойваецца таннай энэргіі з БелАЭС і такім чынам абараняе свае энэргетычныя інвэстыцыі, сярод якіх таксама плянаванае будаўніцтва электрастанцыі ў Вісагіні. Таму міністар энэргіі Летувы з задавальненьнем прыняў заяву ўпаўнаважанага польскага ўраду па справах стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры, што Польшча ня будзе купляць электраэнэргію з астравецкай АЭС.
Падчас візыту віцэ-прэм’ера Маравецкага ў Беларусь, прэм’ер-міністар Кабякоў казаў, што Польшча магла б купляць беларускую энэргію і прадаваць яе далей. І хаця тагачасны намесьнік міністра энэргетыкі Леанід Шанец казаў, што з Польшчай вядуцца сур’ёзныя перамовы, то хутчэй, гэта быў элемэнт прапагандысцкай гульні, а не факт.
«Польшча не пагаджаецца нават на дыскусію на гэтую тэму. Менск настойвае, але мы не пагаджаемся нават зладзіць паседжаньне міжурадавай камісіі па справах энэргетыкі», – зазначае ананімная крыніца газэты ў польскім МЗС.

Dziennik. Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт