Logo Polskiego Radia
Print

Чаму Бжэзіньскі лічыць, што Крым – расейскі?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.04.2017 15:21
Палеміка: пяць памылак Зьбігнева Бжэзіньскага – былога дарадчыка прэзыдэнта Картэра.
Photo:Kleinschmidt/en.wikipedia.org MSC/CC BY 3.0 de

Чаму Бжэзіньскі лічыць, што Крым – расейскі
Палеміка: пяць памылак Зьбігнева Бжэзіньскага – былога дарадчыка прэзыдэнта Картэра.
Выданьне „Gazeta Polska Codziennie” публікуе свой камэнтар да інтэрвію са Зьбігневам Бжэзіньскім (Zbigniew Brzeziński). Вялікую размову з былым дарадчыкам прэзыдэнта ЗША Джымі Картэра 14 красавіка на сваім сайце зьмясьціла „Gazeta Wyborcza”.
У інтэрвію, сярод іншага, гаворыцца пра забраны ва Ўкраіны Крым. Бжэзьіньскі таксама крытычна ацэньвае актуальны польскі ўрад кансэрватыўнай партыі “Права й справядлівасьць”.
Аўтара палемікі зьдзівілі выказваньні прафэсара Бжэзіньскага пра гісторыю Крыму, які паводле яго быў „падараваны” Расеяй Украіне й на самой справе „ніколі раней да Ўкраіны не належыў”. Паводле журналіста, такія заявы сьведчаць пра тое, што ў будучыні пытаньне паўвыспы павінна быць вырашана шляхам кампрамісу, які выключае яго вяртаньне Ўкраіне, і з-за перавагі інтарэсаў будзе прызнаны Расеі.
Гісторыя Крыма складаная, але правы Расеі на Крым такія ж, як правы разбойніка на здабычу. Прафэсар Бжэзіньскі прапануе ўзнагароду для захопніка за агрэсію, лічыць публіцыст. Прызнаньне расейскага прынцыпу „што маё, гэта маё, а што тваё – выйдзе ў перамовах” можа прывесьці да чарговых выпадкаў анэксіі.
Аўтар палемікі адносіцца таксама да крытыкі Бжэзіньскага адсутнасьці падтрымкі польскіх улад перавыбару Дональда Туска на пасаду старшыні Эўрапейскай рады. Камэнтатар нагадвае, як паводзіў сябе ўрад ЗША, калі Ліга Нацый – арганізацыя, адным зь ініцыятараў і заснавальнікаў якой быў амэрыканскі прэзыдэнт Томас Вудра Вільсан – паспрабавала прызначыць грамадзяніна Злучаных Штатаў Амэрыкі бяз згоды ўраду на важную пасаду ў гэтай арганізацыі. Тады Вашынгтон абвясьціў, што „факт прызначэньня Лігай Нацый прыватнага грамадзяніна ЗША на пасаду члена Аб'яднанай камісіі не дае гэтаму грамадзяніну права прадстаўляць ЗША. Рашэньне Лігі Нацый не зьяўляецца для ўраду ЗША правамоцным”.
Польшча насуперак таму, што сказаў прафэсар Бжэзіньскі, ачоліла тую „частку Эўропы, якая апынулася пад пагрозай з усходу”. Яна зрабіла гэта ў лістападзе 2015 году ў Бухарэсьце, калі разам з Румыніяй стварыла гэтак званую Бухарэсцкую дзявятку. Ейная праграма ўмацаваньня ўсходні флянгу NATO была прынятая на саміце ў Варшаве ў ліпені 2016 году й цяпер уводзіцца ў жыцьцё.
Апошняя памылка, якую паводле публіцыста зрабіў прафэсар Бжэзіньскі ў сваім інтэрвію, датычыць „даўна абвержанай інфармацыі пра ціск з боку асобаў, якія незаконна знаходзіліся ў кабіне” пілётаў прэзыдэнцкага Ту-154М, які разьбіўся пад Смаленскам. Згаданыя факты, паводле камэнтатара выданьня „Gazeta Polska Codziennie”, прымушае зрабіць высновы, што прафэсар Зьбігнеў Бжэзіньскі валодае непраўдзівай інфармацыяй па гэтай, а таксама іншых тэмах.
niezalezna.pl/Gazeta Polska Codziennie/аз

Выданьне „Gazeta Polska Codziennie” публікуе свой камэнтар да інтэрвію са Зьбігневам Бжэзіньскім (Zbigniew Brzeziński). Вялікую размову з былым дарадчыкам прэзыдэнта ЗША Джымі Картэра 14 красавіка на сваім сайце зьмясьціла „Gazeta Wyborcza”.

У інтэрвію, сярод іншага, гаворыцца пра забраны ва Ўкраіны Крым. Бжэзьіньскі таксама крытычна ацэньвае актуальны польскі ўрад кансэрватыўнай партыі “Права й справядлівасьць”. Аўтара палемікі зьдзівілі выказваньні прафэсара Бжэзіньскага пра гісторыю Крыму, які паводле яго быў „падараваны” Расеяй Украіне й на самой справе „ніколі раней да Ўкраіны не належыў”. Паводле журналіста, такія заявы сьведчаць пра тое, што ў будучыні пытаньне паўвыспы павінна быць вырашана шляхам кампрамісу, які выключае яго вяртаньне Ўкраіне, і з-за перавагі інтарэсаў будзе прызнаны Расеі.

Гісторыя Крыма складаная, але правы Расеі на Крым такія ж, як правы разбойніка на здабычу. Прафэсар Бжэзіньскі прапануе ўзнагароду для захопніка за агрэсію, лічыць публіцыст. Прызнаньне расейскага прынцыпу „што маё, гэта маё, а што тваё – выйдзе ў перамовах” можа прывесьці да чарговых выпадкаў анэксіі.

Аўтар палемікі адносіцца таксама да крытыкі Бжэзіньскага адсутнасьці падтрымкі польскіх улад перавыбару Дональда Туска на пасаду старшыні Эўрапейскай рады. Камэнтатар нагадвае, як паводзіў сябе ўрад ЗША, калі Ліга Нацый – арганізацыя, адным зь ініцыятараў і заснавальнікаў якой быў амэрыканскі прэзыдэнт Томас Вудра Вільсан – паспрабавала прызначыць грамадзяніна Злучаных Штатаў Амэрыкі бяз згоды ўраду на важную пасаду ў гэтай арганізацыі. Тады Вашынгтон абвясьціў, што „факт прызначэньня Лігай Нацый прыватнага грамадзяніна ЗША на пасаду члена Аб'яднанай камісіі не дае гэтаму грамадзяніну права прадстаўляць ЗША. Рашэньне Лігі Нацый не зьяўляецца для ўраду ЗША правамоцным”.

Польшча насуперак таму, што сказаў прафэсар Бжэзіньскі, ачоліла тую „частку Эўропы, якая апынулася пад пагрозай з усходу”. Яна зрабіла гэта ў лістападзе 2015 году ў Бухарэсьце, калі разам з Румыніяй стварыла гэтак званую Бухарэсцкую дзявятку. Ейная праграма ўмацаваньня ўсходні флянгу NATO была прынятая на саміце ў Варшаве ў ліпені 2016 году й цяпер уводзіцца ў жыцьцё.

Апошняя памылка, якую паводле публіцыста зрабіў прафэсар Бжэзіньскі ў сваім інтэрвію, датычыць „даўна абвержанай інфармацыі пра ціск з боку асобаў, якія незаконна знаходзіліся ў кабіне” пілётаў прэзыдэнцкага Ту-154М, які разьбіўся пад Смаленскам. Згаданыя факты, паводле камэнтатара выданьня „Gazeta Polska Codziennie”, прымушае зрабіць высновы, што прафэсар Зьбігнеў Бжэзіньскі валодае непраўдзівай інфармацыяй па гэтай, а таксама іншых тэмах.

niezalezna.pl/Gazeta Polska Codziennie/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт